Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна
Берасьце́йскі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т імя А. С. Пу́шкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Берасьце.
Берасьцейскі ўнівэрсытэт | |
Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна | |
Заснаваны | 6 чэрвеня 1945 (79 гадоў таму) |
---|---|
Тып | Урадавы |
Рэктар | Ганна Сендзер[1] |
Факультэтаў | 11 |
Колькасьць пэрсаналу | 600 (2012) |
Колькасьць студэнтаў | 10 тыс. (2012) |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Берасьце |
Краіна | Беларусь |
Кампус | Гарадзкі |
Былыя назвы | Берасьцейскі настаўніцкі інстытут (да 1950 г.), Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (да 1995 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.brsu.by |
Гісторыя
рэдагавацьУстанова адукацыі Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — найстарэйшы ВНУ Берасьцейшчыны. 6 чэрвеня 1945 г. Савет народных камісараў БССР зацьвердзіў Пастанову № 801 аб стварэньні Берасьцейскага настаўніцкага інстытуту. У 1950 г. ВНУ пераўтварылі ў Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўнівэрсытэт. На чэрвень 2003 г. існавала 12 факультэтаў і 53 катэдры. Працавалі каля 750 выкладнікаў, зь іх 20 дактароў навук і 246 кандыдатаў навук. Навучаліся 8697 студэнтаў, зь іх звыш 5200 (60%) на дзённым аддзяленьні і 4150 (48%) на платнай аснове. Конкурс на ўступных іспытах перавысіў 3 чалавекі на месца, што было прынамсі 10-м найбольшым паказьнікам у Беларусі[2]. На 2012 год навучаньне вялося па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і пэдагагічнаму. На 52 катэдрах унівэрсытэту працавалі каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафэсараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.
Рэктары
рэдагаваць- Мечыслаў Часноўскі (5 лістапада 2002[2] — травень 2014)
- Ганна Сендзер (з траўня 2014 г.)
Структура
рэдагавацьУ структуры ўнівэрсытэту 11 факультэтаў:
- біялягічны факультэт;
- юрыдычны факультэт;
- геаграфічны факультэт;
- гістарычны факультэт;
- сацыяльна-пэдагагічны факультэт;
- філялягічны факультэт;
- факультэт фізычнага выхаваньня,
- факультэт замежных моваў;
- фізыка-матэматычны факультэт;
- псыхоляга-пэдагагічны факультэт;
- факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі.
Для паступленьня ва ўнівэрсытэт неабходна пасьпяхова здаць цэнтралізаванае тэставаньне. Дзейнічае бакаляўрыят, магістратура і асьпірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысэртацыяў. Ва ўнівэрсытэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газэта «Берасьцейскі ўнівэрсытэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Весьнік Берасьцейскага ўнівэрсытэта», Электронныя вучэбныя выданьні выкладчыкаў.
Асобы
рэдагавацьВыпускнікі
рэдагаваць- Вольга Бельская (1979) — беларуская мастачка
- Васіль Жуковіч — паэт, празаік, эсэіст, перакладнік
- Міхась Тычына — беларускі літаратуразнавец
- Мікалай Пракаповіч — беларускі тэлежурналіст, паэт, краязнаўца і грамадзкі дзяяч
- Алесь Каско — паэт, грамадзкі дзяяч
- Мікола Купрэеў — паэт і пісьменьнік, ляўрэат літаратурных прэміяў
- Аляксей Філатаў — пісьменьнік і публіцыст, былы непаўналетні вязень нацыстоўскага канцлягеру
Выкладчыкі
рэдагаваць- Альбэрт Багдасараў — горны інжынэр-геоляаг, кандыдат геоляга-мінэралягічных навук, прафэсар, дасьледнік бурштыну на Берасьцейскім Палесьсі. Філятэліс. Судзьдзя рэспубліканскай катэгорыі па футболе.
- Максім Багдасараў — геоляг, доктар геоляга-мінэралягічных навук, прафэсар
- Аляксандар Вабішчэвіч — доктар гістарычных навук, прафэсар, дасьледнік нацыянальна-культурнага і канфэсійнага жыцьця беларусаў і іншых народаў у складзе Польшчы ў 1918—1939 гг.
- Уладзімер Гарбацкі — доктар гістарычных навук, прафэсар, дасьледнік стараабрадніцтва ў Беларусі.
- Уладзімер Калесьнік — літаратуразнаўца і крытык, грамадзка-культурны дзяяч.
- Канстанцін Красоўскі — доктар геаграфічных навук, прафэсар.
- Лідзія Лысюк — доктар псыхалягічных навук, прафэсар.
- Вера Ляшук — літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук, прафэсар, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў па літаратурным краязнаўстве.
- Яўген Разэнблат — гісторык, дасьледнік Галакосту на тэрыторыі Заходняй Беларусі
- Аляксей Рубцоў — выкладчык катэдры расейскай і замежнай літаратуры.
- Антон Ус — мастацтвазнаўца, выпускнік Інстытуту чырвонай прафэсуры, абвінавачаны ў нацыяналізьме і рэпрэсаваны.