Міхаіл Какшэнаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Міхаіл Міхайлавіч Какшэнаў (па-расейску: Михаил Михайлович Кокшенов, 16 верасьня 1936 — 5 чэрвеня 2020[1]) — савецкі і расейскі актор, кінарэжысэр і сцэнарыст. Народны артыст РФ (2002)[2].
Міхаіл Міхайлавіч Какшэнаў | |
па-расейску: Михаил Михайлович Кокшенов | |
Дата нараджэньня | 16 верасьня 1936 |
---|---|
Месца нараджэньня | Масква, СССР |
Дата сьмерці | 1 (5) чэрвеня 2020 |
Месца сьмерці |
|
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1957—2010 |
Жанры | кінакамэдыя |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0463805 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Маскве. Яго дзяцінства прайшло ў раёне Замаскварэча. Бацькі актора ў 1930-х гадах пражывалі на Далёкім Усходзе СССР: у вёсцы Манамахова, Далёкаўсходні край, цяпер Дальнагорскі раён Прыморскага краю. У 1937 годзе яго бацька, дырэктар заводу Ёсіф Фрадавіч Какшэнаў быў рэпрэсаваны і расстраляны[3].
У 1957 годзе скончыў Маскоўскі індустрыяльны тэхнікум, пасьля чаго працаваў інжынэрам кіраваньня «Главнефтерудпром». У 1963 годзе скончыў Тэатральную вучэльню імя Б. В. Шчукіна. Працаваў акторам на сцэне Акадэмічнага тэатра імя Ўладзімера Маякоўскага. У 1966 году пераходзіць у Маскоўскі тэатар мініяцюраў і пачынае паралельна здымацца ў кіно. У 1974 годзе пераходзіць у Тэатар-студыю кінаактора.
Аўтар кнігі мэмуараў «Апэльсіны, вітамінчыкі…» (2000).
17 кастрычніка 2017 году быў шпіталізаваны ў аддзяленьне рэанімацыі маскоўскай ГКБ № 1 з інсультам, неўзабаве пераведзены ў Цэнтральную клінічную бальніцу №1 Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. У студзені 2018 году выпісаны зь лякарні. Пасьля выпіскі на публіцы не зьяўляўся. Памёр 5 чэрвеня 2020 году пасьля працяглага лячэньня ў рэабілітацыйным цэнтры Падмаскоўя.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Михаил Кокшенов. Кадры из фильма «Не может быть»! Архіўная копія ад 2013-02-03 г.