Яўген Маркавіч Ганкін (26 кастрычніка 1922, Шчадрын, Бабруйскі павет3 траўня 1996) — беларускі мастак. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1968 год)[1].

Яўген Маркавіч Ганкін
Імя пры нараджэньні Евель Мардуховіч Ганкін
Дата нараджэньня 26 кастрычніка 1922
Месца нараджэньня Шчадрын, Бабруйскі павет, БССР
Дата сьмерці 3 траўня 1996
Адукацыя Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі
Месца вучобы
Занятак мастак
Месца працы
Плынь кінематаграфічнае мастацтва
Узнагароды Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1922 году ў вёсцы Шчадрын Бабруйскага павету БССР. У 1944 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя Герасімава. Адначасова з вучобай, у 1943 — 1944 гадах дапамагаў галоўнаму мастаку ў фільме «Іван Жахлівы» Сяргея Эйзенштэйна. У 1944 — 1945 гадах працаваў у Кіеўскай кінастудыі, а з 1946 году — мастаком-пастаноўшчыкам на Беларусьфільме[2][3].

Займаўся афармленьнем такіх клясычных беларускіх фільмаў як «Паўлінка» (1952), «Хто сьмяецца апошнім» (1954), «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (1958), «Я родам зь дзяцінства» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1967), «Сыны сыходзяць у бой» (1969), «Белыя росы» (1983)[2].

Памёр 3 траўня 1996 году[2].

Фільмаграфія

рэдагаваць

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
  • Мэмуары Яўгена Ганкіна «Крыло анёла» пасьмяротна выдадзеныя ў Злучаных Штатах[2].
  • У 2003 годзе зьняты дакумэнтальны фільм пра Яўгена Ганкіна «Легендамі не карануйце нас»[2].
  1. ^ http://www.homoliber.org/ru/uh/uh010501.html(недаступная спасылка)
  2. ^ а б в г д http://nn.by/?c=ar&i=13006 // Наша Ніва, «Факты кінабіяграфіі» Яўгена Ганкіна
  3. ^ ru_animation: Евгений Мигунов «ВГИК» (начало)