Белыя Росы. Вяртаньне

беларуская кінакамэдыя 2014 року

«Белыя Росы. Вяртаньне» (па-расейску: Белые росы. Возвращение) — беларускі мастацкі фільм, сфільмаваны на кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера ў Беларусі адбылася 13 кастрычніка 2014 году.

Белыя Росы. Вяртаньне
Белые Росы. Возвращение
Жанр камэдыя
Рэжысэр Аляксандра Бутар
Сцэнарыст
У ролях
Апэратар Алег Гірэль
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 2014
Працягласьць 98 хвіліна
Краіна Беларусь
Мова расейская
Папярэдні «Белыя Росы» (1983)
Старонка на IMDb

Андрэй Ходас (Юозас Будрайціс) вяртаецца з гораду ў родныя мясьціны. Два бізнэсоўцы намерваюцца выкупіць маляўнічы куток для новага будаўніцтва і намагаюцца высяліць Андрэя ды іншых нешматлікіх насельнікаў вёскі. Ратуючы родную зямельку, Андрэй дапамагае разьвязаць праблемы, што здаваліся невырашальнымі.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У фільме паўдзельнічалі Ірына Ягорава-Каўрыга і Мікалай Карачанцаў, якія здымаліся і ў першай частцы. Адметна, што гэта першая роля Карачанцава пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку ў ягонай творчасьці, зьвязанай з аднаўленьнем актора пасьля сур’ёзнай аўтамабільнай аварыі[1], у якую ён трапіў у лютым 2005 року.