Белыя Балаты

вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Бе́лыя Балаты́[1]вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Белыя Балаты ўваходзяць у склад Сапоцкінскага сельсавету.

Белыя Балаты
трансьліт. Bielyja Balaty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Сапоцкінскі
Насельніцтва: 132 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231737
СААТА: 4220863009
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°48′6″ пн. ш. 23°48′32″ у. д. / 53.80167° пн. ш. 23.80889° у. д. / 53.80167; 23.80889Каардынаты: 53°48′6″ пн. ш. 23°48′32″ у. д. / 53.80167° пн. ш. 23.80889° у. д. / 53.80167; 23.80889
Белыя Балаты на мапе Беларусі ±
Белыя Балаты
Белыя Балаты
Белыя Балаты
Белыя Балаты
Белыя Балаты
Белыя Балаты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У вёсцы знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс. Уладальнікамі комплексу былі Сабалеўскія (ХІХ ст.) і Тукалы (ХХ ст.).

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 132 чалавекі
  • 1999 год — 121 чалавек

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1798 годзе Белымі Балатамі валодаў былы судзьдзя Ян Мароз. 22 траўня 1806 году іх набыў былы канюшы Альбэрт Сабалеўскі, у якога праз год маёнтак прыдбаў Войцех Сабалеўскі. У 1900-я гады Белымі Балатамі валодала дачка Войцеха Ядвіга, якую бацька выдаў за Валяр'яна Тукалу па пройгрышы маёнтку ў карты. Апошні разьбіў ружоўнік на больш як 200 гатункаў і стварыў зьвярынец з паўлінамі і цацаркамі. У 1930-я гады ўладальнікі Белых Балатоў разьвялі вінаградных сьлімакоў у парку, закладзеным у 2-й палове ХІХ стагодзьдзя[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 162
  2. ^ Марыя Храмлюк. Белыя Балоты // Ігуменскі тракт. — 29 кастрычніка 2013. — № 36 (51).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць