БТА Банк
Закрытае акцыянэрнае таварыства «БТА Банк» (скарочана ЗАТ «БТА Банк») — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 61,3 млрд руб. (2013). Канчатковы бэнэфіцыярны ўласьнік — урад Рэспублікі Казахстан.
БТА Банк | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 2002 год |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Беларусь |
Ключавыя фігуры | Султан Марэнаў[1] (старшыня праўленьня) |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Чысты прыбытак |
|
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | SNRG Capital Eurasia[d] |
Дзейнасьць
рэдагавацьБанк спэцыялізуецца на працы з дробным і сярэднім бізнэсам, прыватнымі кліентамі, а таксама займаецца экспартна-імпартнымі апэрацыямі між Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан[4].
Аддзяленьні банку дзейнічаюць у Берасьці, Віцебску, Гомлі, Магілёве і Менску.
Асноўны акцыянэр — АТ «БТА Банк» (Казахстан, 99,7093% акцыяў)[4], 97,3% акцыяў якога ў сваю чаргу належаць акцыянэрнаму таварыству «Фундацыя нацыянальнага дабрабыту „Самрук-Казына“»[5]. У склад Групы БТА ўваходзяць таксама банкі «БТА-Казань» (Татарстан), «БТА Банк» (Украіна), «БТА Банк» (Грузія), «БТА Банк» (Армэнія) ды «Şekerbank T.A.Ş.» (Турэччына)[6].
Рэквізыты
рэдагавацьЮрыдычны адрас: 220123 Менск, вул. В.Харужай, 20.
УНП 807000071.
S.W.I.F.T. AEBK BY 2X.
Мінуўшчына
рэдагавацьБанк зарэгістраваны 25 ліпеня 2002 року[7] пад назваю ЗАТ «Астанаэксімбанк».
У 2008 року казахстанскі «БТА Банк» выкупіў акцыі іншых уладальнікаў, павялічыўшы сваю долю з 48,94% да 99,29%. Пасьля гэтага беларускі банк быў перайменаваны ў «БТА Банк»[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Руководство БТА Банка (рас.). БТА Банк. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
- ^ https://www.nbrb.by/system/Banks/FinancialPosition/BalanceSheet?bankId=131
- ^ https://www.btabank.by/files/БТА%20Банк%20фин_отчетность%20и%20АЗ%202021%20eng-сжатый(1).pdf
- ^ а б БТА Банк сегодня (рас.). БТА Банк. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
- ^ Раскрытие информации (рас.). БТА Банк. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
- ^ Группа БТА (рас.). БТА Банк. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
- ^ Зьвесткі пра банкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іхніх філіях па стане на 22.10.2013 Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
- ^ БТА Банк ЗАО (рас.) Афіцыйны рэйтынг. InfoBank.by. Праверана 22 кастрычніка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.)