Дабрабыт (банк)
Адкрытае акцыйнае таварыства «Банк Дабрабыт» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 27 382,1 тыс руб[2]. Уласьнікі — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (99,75% акцыяў), Парытэтбанк (0,25% акцыяў)[3].
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Мы пабудавалі масты між нашымі краінамі |
Заснаваная | 7 красавіка 2000 (22 гады таму) |
Заснавальнікі | «Банк Масквы» (Расея) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Камуністычная, д. 49, пам. 1 |
Ключавыя фігуры | старшыня праўленьня Ігар Ліхагруд[1] |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Матчына кампанія | «Банк Масквы» |
Аўдытар | «БДО» |
РэквізытыРэдагаваць
Месцазнаходжаньне: Менск, вул. Камуністычная, д. 49, пам. 1.
БІК 153001272, УНП 807000002, АКПА 37612181.
S.W.I.F.T. MMBNBY22.
ДзейнасьцьРэдагаваць
Банк мае аддзяленьні ў 20 гарадох краіны.
МінуўшчынаРэдагаваць
Створаны ў 2000 року пад назовам УП «Замежны банк „Масква-Менск“». У кастрычніку 2007 пераўтвораны ў ААТ «Банк Масква-Менск»[5]. Уласьнікам зьяўляўся расейскі «Банк Масквы» (99,75%) і швайцарская кампанія BM Holding AG (0,25%) (канчатковы бэнэфіцыяр абодвух — расейская група ВТБ).
28 кастрычніка 2014 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і «Парытэтбанк» выкупілі 100% акцыяў у расейскага «Банка Масквы» і швайцарскай кампаніі BM Holding AG[6], якія трапілі пад санкцыі эўрапейскіх дзяржаваў[7] у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.
28 сьнежня 2018 году рашэньнем агульнага сходу акцыянэраў банка было прынята перайменаваць банк у Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Банк Дабрабыт»[8].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Кіраўніцтва Пра банк. Банк Дабрабыт. Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Памер статутнага фонду(рас.) (pdf) Пра банк. Банк Дабрабыт (1 лютага 2019). Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Tut.by. «Банк Масква-Мінск» каштаваў Беларусі $55 мільёнаў // Наша Ніва, 1 лістапада 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
- ^ Візытоўка(рас.) Пра банку. Банк Масква-Менск. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
- ^ Информация о банке Банк Москва — Минск ОАО(рас.) Банки Беларуси. infobank. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
- ^ ЯМ.. Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта і Нацбанк выкупілі «Банк Масква-Менск» // 28 кастрычніка 2014 г. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
- ^ Национальный банк купит Банк Москва-Минск(рас.) Банки Беларуси. infobank (20 кастрычніка 2014). Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
- ^ Аб змене назвы адкрытага акцыянернага таварыства «Банк Масква-Мінск» Прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі (24 студзеня 2019). Праверана 18 лютага 2019 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Дабрабыт.бел(недаступная спасылка)(бел.) — старонка ў сеціве.