Беластоцкі павет (Гарадзенская губэрня)
Беласто́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласьці і Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, якая існавала ў 1808—1919 гадах. Цэнтар — г. Беласток.
Беластоцкі павет | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Беласток |
Дата ўтварэньня | 1808 |
Дата скасаваньня | 1919 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны ў 1808 годзе ў складзе Беластоцкай вобласьці, з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні. У Першую сусьветную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі. Уваходзіў у склад Обэр-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гарадзкі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—Гародня[1].
У складзе павету былі заштатныя гарады Гонядзь, Кнышын, Сураж, Асавец (крэпасьць) і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудаў, Супрасьль, Трасьцяны, Харошч і Ясянаўка.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 годзе 34,0% насельніцтва складалі палякі, 28,3% — жыды, 26,1% — беларусы, 6,7% — расейцы, 3,6% — немцы[2].
Воласьці павета
рэдагаваць1897 г.
рэдагаваць- Абрубніцкая
- Беластоцкая
- Гарадоцкая
- Дайлідзкая
- Заблудаўская
- Завыкаўская
- Крыпнянская
- Міхайлоўская
- Прытулянская
- Харошчаўская
- Юхнавецкая
- Ясьвільская
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Das Land Ober Ost: Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno. — Stuttgart — Berlin, 1917. — S. 432.
- ^ Труды Комиссии по изучению племенного состава населения СССР и сопредельных стран / Академия наук СССР. Т. 20. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — С. 96.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Камінскі, М. І. Беластоцкі павет / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с, [8] к.: іл. — С. 491—492. — ISBN 5-85700-074-2.