Міхась Калачынскі

беларускі літаратар

Міхась Калачынскі (12 студзеня 1917, г.п. Крупкі, Менская вобласьць10 жніўня 1990) — беларускі паэт, дзеяч культуры. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1974).

Міхась Калачынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 студзеня 1917(1917-01-12)
Памёр 10 жніўня 1990(1990-08-10) (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт
Мова беларуская мова
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1934 годзе скончыў Крупскую сярэднюю школу і пачаў працаваць у мястэчку Бобр стаэйшым піянэрважатым, потым літработнікам у крупскай раённай газэце «Камуністычны шлях». Скончыў курсы пры Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава ў Менску 1936, у 1937-38 гг быў адказным сакратаром рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва».

У 1938-53 гг — у Савецкай Армиі. Удзельнік савецка-фінляндзкай вайны (1939-40), у Вялікую Айчынную вайну — армейскі журналіст на Закаўкаскім, Стэпавым, 2-м і 3-м Украінскіх франтах.

У пасьляваенныя гады працаваў спэцкарэспандэнтам акруговай вайсковай газэты «Защитник Родины» (Адэса, 1945-47), літаратурным сакратаром газэты Беларускай вайсковай акругі «Во славу Родины» (Менск, 1947-53). Пасьля дэмабілізацыі прызначаны галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 — адказны сакратар, а з 1958 — намесьнік старшыні праўленьня СП БССР. У 1960-78 — галоўны рэдактар часопіса «Беларусь». У складзе дэлегацыі БССР у 1971 удзельнічаў у працы XXVI сеэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Сябар СП СССР з 1940 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Першы верш апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). У даваенны час выдаў паэмы для дзяцей «Косьця-чэкіст» (1938) і «Пакет» (1940). Рукапіс зборніку вершаў «На Выбаргскай дарозе» згарэў у час вайны ў Менску. Пасьля вайны выйшлі зборнікі паэзіі «Сонца ў блакіце» (1949), «У вялікім паходзе» (1952), «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Гронка рабіны» (выбранае, 1964), «Паясы» (1968), «За палямі, за лясамі» (1969), «Докшыцкі каравай» (1974), «Кніга дружбы» (1975), «Суквецьце» (выбранае, 1977), «Ля берагоў запаветных» (1983). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Насустрач жыцьцю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978), «Сьнежная казка» (паэма, 1986). У 1971 і ў 1982 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.

Перакладаў творы расейскіх, украінскіх, літоўскіх, баўгарскіх і мангольскіх паэтаў.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», мэдалямі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменьнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X