Беларускі народны трыбунал

Беларускі народны трыбуналбеларуская грамадзянская ініцыятыва, якая займаецца зборам інфармацыі пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Трыбунал рыхтуе матар’ялы для міжнароднай грамадзкасьці і для будучага суду, а таксама займаецца распрацоўкай праграмы дапамогі для тых, хто пацярпеў за саой удзел у пратэстах супраць рэжыму ў Беларусі.[2]

Беларускі народны трыбунал
Абрэвіятура БНТ
Дата ўтварэньня 2020 г.
Тып грамадзкая ініцыятыва
Мэта усталяваньне абставінаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, збор доказаў і сьведчаньняў[1]
Месцазнаходжаньне за межамі Беларусі
Асноўныя асобы Ігар Макар, Алег Алкаеў
Сайт narodny-tribunal.info

Публічнымі чальцамі трыбуналу зьяўляюцца былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага аддзелу МУС Беларусі Ігар Макар і былы начальнік СІЗА № 1 г. Менску Алег Алкаеў, палітычныя ўцекачы.

Дзейнасьць рэдагаваць

Беларускі народны трыбунал правёў расьсьледваньне забойства пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены сілавікамі падчас пратэстаў 10 жніўня 2020 г.[3]

У студзені 2021 г. Трыбунал апублікаваў аўдыёзапіс 2012 году, на якім старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў ставіў супрацоўнікам КДБ задачы па забойствах апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку журналіста Паўла Шарамета. У 2016 г. Шарамет быў забіты ў Кіеве менавіта тым спосабам, пра які на запісе разважаў Зайцаў, заказчыкаў забойства ўсталяваць не ўдалося.[3][4]

Мэты і задачы рэдагаваць

У якасьці мэтаў і задачаў Беларускі народны трыбунал заяўляе наступныя:

1. Усталяваньне абставінаў злачынстваў, зьдзейсьненых рэжымам Аляксандара Лукашэнкі, з асаблівай увагай да злачынстваў, зьвязаных з выкраданьнямі й забойствамі, і выяўленьне месцаў пахаваньняў забітых. У тым ліку Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадскага.

2. Забесьпячэньне максымальнага збору рэчыўных доказаў, паказаньняў сьведкаў і іншых доказаў, якія дазваляюць прад’явіць абвінавачваньне асобам, вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў.

3. Усталяваньне і садзейнічаньне затрыманьню асобаў, падазраваных або вінаватых у зьдзяйсьненьні злачынстваў, і перадача іх у адпаведныя сьледчыя органы Рэспублікі Беларусь.

4. Вызначэньне ступені вінаватасьці службовых асобаў, злачынная бязьдзейнасьць якіх прывяла да стварэньня абставінаў рэзанансных справаў.

5. У сваёй дзейнасьці члены народнага трыбунала кіруюцца нормамі права, прадугледжанымі Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама Крымінальным кодэксам і Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць удзел грамадзян у барацьбе са злачыннасьцю.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Belarusian People’s Tribunal [Беларускі народны трыбунал] - Афіцыйны сайт
  2. ^ Милицейская ОПГ «Алмаз» [Міліцэйская злачынная групоўка «Алмаз»] — Новая газета(uk), 11 студзеня 2021
  3. ^ а б Расследования [Рассьледваньні] — Афіцыйны сайт БНТ
  4. ^ Exclusive: Lukashenko plotted murders in Germany [Эксклюзіў: Лукашэнка плянаваў забойствы ў Нямеччыне] — EUObserver(uk), 4 студзеня 2021