Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка

вну ў Менску (Беларусь)

Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка (БДПУ) — установа вышэйшай адукацыі ў статусе ўнівэрсытэту (з 8 верасьня 1993). Месьціцца ў Менску (Беларусь). Ажыцьцяўляе падрыхтоўку выкладнікаў матэматыкі, хіміі, фізыкі, псыхалёгіі, геаграфіі і інш.

Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Мінскі настаўніцкі інстытут, Мінскі інстытут народнай адукацыі, Педагагічны факультэт БДУ, Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Менскі настаўніцкі інстытут, Менскі інстытут народнай адукацыі, Пэдагагічны факультэт БДУ, Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут, Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут, Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Максіма Горкага, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Галоўны корпус БДПУ
Галоўны корпус БДПУ
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 21 лістапада 1914 (109 гадоў таму)
Тып урадавы
Факультэтаў 12
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Менскі настаўніцкі інстытут (да траўня 1918 г.), Менскі інстытут народнай адукацыі (23 верасьня 1921 г.) Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (да 8 верасьня 1993 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bspu.unibel.by

ВНУ узнагароджаная ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга за посьпехі ў падрыхтоўцы выкладніцкіх кадраў і навуковай дзейнасьці (1972), Ганаровым дзяржаўным сьцягам Рэспублікі Беларусь (1997). Уваходзіць, як сапраўдны чалец, у Эўразійскую асацыяцыю ўнівэрсытэтаў (красавік 2007).

БДПУ зьяўляецца першай менскай пэдагагічнай навучальнай установай (1914).

Гісторыя рэдагаваць

22 чэрвеня 1914 году міністар народнай асьветы Расейскай імпэрыі падпісвае загад пра заснаваньне Менскага настаўніцкага інстытуту. 21 лістапада 1914 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Менскага настаўніцкага інстытуту. У 1918 годзе пастановай Усерасейскага зьезду дэлегатаў настаўніцкіх інстытутаў Менскі настаўніцкі інстытут набыў статус ВНУ і перайшоў на 4-рочны тэрмін навучаньня.

23 верасьня 1921 году Менскі інстытут народнай адукацыі ўваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў якасьці пэдагагічнага факультэту[1], з 28 ліпеня 1931 году Пэдагагічны факультэт БДУ вылучаецца ў самастойную адзінку — Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. У 1936 годзе Менскаму дзяржаўнаму пэдагагічнаму інстытуту прысвоена імя А. М. Горкага, у 1995 годзе — імя Максіма Танка. У жніўні 1974 году фізыка-матэматычны факультэт быў разьдзелены на фізычны і матэматычны, але 1 сакавіка 2015 году яны былі аб’яднаныя зноў[2].

8 верасьня 1993 году Менскі дзяржаўны інстытут атрымаў статус унівэрсытэту. У лютым 2006 году Геральдычная камісія зацьвердзіла сымболіку БДПУ.

З сакавіка 2003 году па сакавік 2014 году рэктарам зьяўляўся Пётар Кухарчык.

Структура рэдагаваць

Факультэты рэдагаваць

Зараз ва ўнівэрсытэце налічваецца 12 факультэтаў:

  • Гістарычны факультэт[3]
  • Фізыка-матэматычны факультэт[4]
  • Факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі[5]
  • Факультэт дашкольнай адукацыі[6]
  • Факультэт прыродазнаўства[7]
  • Факультэт фізычнага выхаваньня[8]
  • Факультэт пачатковай адукацыі[9]
  • Факультэт псыхалёгіі[10]
  • Факультэт беларускай і расейскай філялёгіі[11]
  • Факультэт адмысловай адукацыі[12]
  • Факультэт сацыяльна-пэдагагічных тэхналёгіяў[13]
  • Факультэт эстэтычные адукацыі[14]

Вывучэньне польскай мовы рэдагаваць

У другой палове 1990-х гадоў у Інстытуце замежных моў Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту праводзіліся заняткі польскай мовы. Ініцыятыва іх стварэньня зьявілася ў 1995 годзе. У тым самым годзе ўнівэрсытэт даў дазвол на сфармаваньне працоўнай групы, якая б займалася навучаньнем польскай і беларускай моў. Установа пачала супрацоўніцтва з Сілезскім ўнівэрсытэтам у Катавіцы, Польшча. У 2000 годзе 26 студэнтаў ВНУ ўпершыню атрымалі дыплёмы, якія дазвалялі ім выкладаць польскую мову. У пачатковы пэрыяд працы заняткаў малая колькасьць падручнікаў, абмежаваныя магчымасьці стажыровак і практыкі ў Польшчы зьяўляліся перашкодамі ў іх правядзеньні. Адсутнасьць адпаведных навуковых кадраў, перадусім спэцыялістаў з галіны польскай філялёгіі, а таксама адсутнасьць уступных іспытаў даводзілі да таго, што ўзровень навучаньня быў у той час нізкі для акадэмічных стандартаў, параўнальны з моўнымі курсамі. У 2001 годзе ўстанова атрымала падтрымку з боку дзеячаў Таварыства «Вспульнота польска» і Фонду «Дапамога палякам на ўсходзе», дзякуючы якім атрымалася адрэмантаваць паляністычную майстэрню, а таксама перадаць багаты мэтадычны кнігазбор і фільмы. Рамонт скончыўся 18 сьнежня 2001 году і значна палепшыў умовы працы выкладчыкаў і студэнтаў. У пазьнейшыя часы на настаўніцкую спэцыялізацыю па польскай мове ў Інстытуце замежных моў прымалася 25 асобаў, калі кандыдатаў было ў 6 разоў болей[15].

Падраздзяленьні рэдагаваць

  1. Студэнцкі турысцкі клюб «Гарызонт»

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Агнешка Грэндзік-Радзяк Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2