Баяры (Слабадзкі сельсавет)

вёска ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Бая́ры[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Баяры
трансьліт. Bajary
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Слабадзкі
Насельніцтва: 39 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222393
СААТА: 6240845008
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°55′12″ пн. ш. 27°16′49″ у. д. / 54.92° пн. ш. 27.28028° у. д. / 54.92; 27.28028Каардынаты: 54°55′12″ пн. ш. 27°16′49″ у. д. / 54.92° пн. ш. 27.28028° у. д. / 54.92; 27.28028
Баяры на мапе Беларусі ±
Баяры
Баяры
Баяры
Баяры
Баяры
Баяры

Гісторыя рэдагаваць

У 1868 годзе вёска Габскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 28 двароў, 169 жыхароў. У 1904 годзе вёска Жоснянскай воласьці Вялейскага павету, 296 жыхароў, з 1901 годзе працавала школа граматы. У 1908 годзе у вёсцы 44 двары, 344 жыхары.

У 1921 гоодзе ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага павету (з 1925 г. Пастаўскага павету) Віленскага ваяводзтва, 56 двароў, 295 жыхароў.

З 12.10.1940 г. у Старагабскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей.

У 1940 г. 64 двары, 400 жыхароў, арганізаваны калгас імя Сталіна (адноўлены ў 1949 г.). З 1952 ў сяле пачаў працаваць радыёвузел. З 09.04.1954 г. вёска ў складзе калгасу імя Кірава (цэнтар — Старыя Габы).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[2].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1921 год — 56 двароў, 295 жыхароў[3]
  • 1960 год — 226 жыхароў
  • 1997 год — 43 двары, 66 жыхароў
  • 2009 год — 39 чалавек[4]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі