храм
Баянская царква
Боянска църква
Краіна Баўгарыя
Сяло Баяна
Каардынаты 42°38′39″ пн. ш. 23°15′56″ у. д. / 42.64417° пн. ш. 23.26556° у. д. / 42.64417; 23.26556Каардынаты: 42°38′39″ пн. ш. 23°15′56″ у. д. / 42.64417° пн. ш. 23.26556° у. д. / 42.64417; 23.26556
Канфэсія Праваслаўе
Эпархія Сафійская япархія[d] 
Дата заснаваньня X стагодзьдзе
Будаваньне X стагодзьдзеXIII стагодзьдзе
Статус Сусьветная спадчына ЮНЭСКО і культурны помнік[d]
Сайт boyanachurch.info
Баянская царква на мапе Баўгарыі
Баянская царква
Баянская царква
Баянская царква
Баянская царква на Вікісховішчы

Баянская царква (па-баўгарску: Боянска църква) — сярэднявечная царква ў Баўгарыі. Разьмешчаная за 8 км ад Сафіі, у сяле Баяна ля падножжа гор Віташа. У 1979 годзе ўключана ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя

рэдагаваць

У X стагодзьдзі ў сяле Баяна была пабудавана першая невялікая царква, прысьвечаная Мікалаю Цудатворцу і Сьвятому Панцеляймону. У пачатку XIII стагодзьдзя па загадзе севастакратара Калаяна да гэтай царквы была прыбудавана новая двухпавярховая царква, упрыгожаная фрэскамі, які былі скончаны ў 1259 годзе. На адной з фрэсак захаваўся кцітарскі надпіс:

 

+взъдвиже сѧ ѽ земѧ и създа сѧ прѣчисты хра
мъ ст҃аго иерарха х҃ва николы ст҃аго и великѡ
славнагѡ мѫченика хв҃а пантелеимѡна тече
ниемъ и трѹдомъ и любовиаѧ многоаѫ калѡ
ѣнѣ севастократора братѹчѧди цр҃ва внѹкъ ст҃а
стефана кралѣ србьскаго написа же сѧ при цр҃
вство блгарское при благовѣрнем и бг҃очь
стивѣмъ и хр҃столюбивѣмъ цр҃и костан
динѣ асѣна едикто з҃ в лѣто
.ѕ҃.ѱ.ѯ҃з҃

 

Па імені фундатара царква атрымала назву «Калаянава». У пачатку XIX стагодзьдзя ансамбль царквы быў завершаны трэцяй пабудовай. У наш час царква мае тры прыдзелы, якія ўзьніклі зь пералічаных прыбудоваў.

Архітэктура

рэдагаваць

Царква складаецца з пабудоваў розных эпохаў. Усходняя частка ўяўляе сабой аднакупальную царкву XI стагодзьдзя, якая мае ў пляне форму роўнаканцовага крыжу з паўкруглай апсідай. Цэнтральная частка, г. зв. «Калаянава царква», — двухпавярховая пабудова XIII стагодзьдзя, першы паверх якой займае капліца і пахавальня баўгарскіх баяраў, а другі паверх — непасрэдна царква. Фасад царквы дэкараваны керамічнай кафляй. Заходняя частка ўяўляе сабой прытвор, пабудаваны ў XIX стагодзьдзі і пазбаўлены якіх-небудзь упрыгожваньняў. Усе пабудовы выкананы з цэглы.

 
Кцітарскі партрэт Калаяна і Дзясіславы

З фрэскавага жывапісу ў цэрквы захаваліся:

  • фрэскі XI—XII стагодзьдзяў (захаваліся ў фрагмэнтах пад жывапісам XIII стагодзьдзя ва ўсходняй частцы царквы: паўночная сьцяна, ніз апсіды);
  • фрэскі працы майстра Васіля[1], сярэдзіны XIII стагодзьдзя (цыкл фрэсак скончаны ў 1259 годзе);
  • фрэскі XIV—XVI стагодзьдзяў
  • жывапіс 1882 году.

Сьцены царквы ўпрыгожваюць 240 асобных фігур і 89 кампазыцыяў (новазапаветныя сюжэты, эпізоды з жыція сьвяціцеля Мікалая). Фрэскавы цыкль царквы зьяўляецца адным з самых каштоўных збораў баўгарскага сярэднявечнага сьценапісу.

Жывапіс Баяны адносіцца да пэрыяду захопу Бізантыйскай імпэрыі (арыентыр і крыніца мастацкай тэхнікі праваслаўнага сьвету) крыжакамі, што прывяло да росту значэньня мясцовых мастацкіх школ. Пры ўсёй блізкасьці да бізантыйскага мастацкага кораню, росьпісы Баяны адрозьніваюць некаторая плоскаснасьць, контурнасьць, жорсткасьць рысунка і пры гэтым — амаль вострая партрэтнасьць твараў, ускладненасьць шматлікімі адценьнямі эмоцыяў — сур’ёзнасьці, душэўнасьці, мяккасьці. Сярод гістарычных партрэтаў у царкве — выявы севастакратара Калаяна і яго жонкі Дзясіславы, цара Канстантына Ціха і царыцы Ірыны (на паўночнай сьцяне царквы). 18 сцэн у нартэксе малююць сюжэты з жыцьця сьвятога Мікалая Мірлікійскага.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Баянская царквасховішча мультымэдыйных матэрыялаў