Вайскова-марскія сілы

марская частка ўзброеных сілаў

Вайскова-марскія сілы (ВМС)  — асобны від узброеных сілаў многіх краінаў, прызначаны галоўным чынам для выкананьня баявых задачаў на марскіх і акіянскіх тэатрах баявых дзеяньняў. ВМС могуць падзяляцца на надводны і падводны флёт.

Рымская трырэма

Вайскова-марскі флёт зьявіўся пасьля таго, як людзі пачалі выходзіць у мора. Лічыцца, што першай марской бітвай у гісторыі чалавецтва была Саламінская бітва эпохі грэка-пэрсыдзкіх войнаў. Да зьяўленьня артылерыі марскі бой ажыцьцяўляўся праз абардаж варожых суднаў і іх захоп. У часы Старажытнай Грэцыі і Рымскай Імпэрыі, вайскова-марскія сілы складаліся з доўгіх, вузкіх суднаў, якія перамяшчаліся дзякуючы намаганьням весьляроў (напрыклад грэцкія трырэмы), галоўнай задачай якіх было тараніць і тапіць варожыя судны. У іншым выпадку, судна намагалася наблізіцца да варожага борту, каб каманда карабля магла туды перабрацца і распачаць рукапашную атаку.

Глядзіце таксама

рэдагаваць