Бітва

падзея ў вайне

Бітваформа ваенных дзеяньняў — складавая частка апэрацыі; сукупнасьць найбольш важных і напружаных баёў і ўдараў, аб’яднаных адзінай задумай, якія праводзяцца пэўнымі групоўкамі войскаў (сіл) і скіраваныя на выкананьне адной апэратыўнай задачы[1].

Бітва пад Воршай у 1514 годзе

У межах адной апэрацыі могуць адбывацца некалькі бітваў, якія ажыцьцяўляюцца адначасова ці пасьлядоўна, на ўсім фронце ці на асобным кірунку. Да зьяўленьня ў вайсковым майстэрстве паняцьця «апэрацыя» бітва была асноўнай формай дзеяньняў арміяў.

Да пачатку XX стагодзьдзя бітвы падзяляліся на генэральныя (вальныя) і часткавыя (звычайныя), а само паняцьце часта атаясамлялася з паняцьцем «бой». Таксама з XX стагодзьдзя «бітвай» сталі называць рад адначасовых і пасьлядоўных наступальных і абарончых апэрацыяў буйных груповак войск на найважнейшых кірунках або тэатрах ваенных дзеяньняў у мэтах дасягненьня стратэгічных вынікаў у вайне (ваеннай кампаніі) — напрыклад, Курская бітва і інш.

Адрозьніваюць бітвы: агульнавайсковыя, паветраныя, супрацьпаветраныя і марскія. Паводле мэтаў і відаў ваенных дзеяньняў бітвы бываюць наступальнымі і абарончымі.

  1. ^ ВЭС-83.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бітвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў