Батальён КАП «Стоўпцы»
Батальё́н Ко́рпусу ахо́вы паме́жжа «Сто́ўпцы» (па-польску: Batalion KOP «Stołpce») — восьмы батальён Корпусу аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, які разьмяшчаўся ў Стоўпцах у 1924—1939 гадах.
Батальён Корпусу памежай аховы «Стоўпцы» | |
Batalion KOP «Stołpce» | |
Плян разьмяшчэньня батальёну | |
Гады існаваньня | версень 1924 — верасень 1939 |
---|---|
Краіна | Польшча |
Уваходзіць у | 2 брыгада КАП «Наваградак» |
Функцыя | Ахова савецка-польскай мяжы |
Колькасьць | у розныя гады 700—800 чалавек |
Дысьлякацыя | места Стоўпцы |
Узбраеньне | кулямёты, мушкетоны, вінтоўкі, карабіны, пісталеты |
Батальён уваходзіў у склад другой брыгады КАП «Наваградак» і ўключаў 3 памежныя роты КАП: «Мікалаеўшчына», «Сейлавічы» і «Коласава».
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьНа паседжаньні Палітычнага камітэту Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 году было прынята рашэньне аб стварэньні Корпусу аховы памежжа. Нагодай для гэтага стаў напад на Стоўпцы, у ходзе якога дывэрсійная банда ў складзе 100 чалавек напала на горад, у выніку чаго было забіта 10 чалавек.
12 верасьня 1924 году польскае Міністэрства вайсковых справаў выдала распараджэньне аб стварэньні КАП[1], а 17 верасьня — дапаўненьне з указаньнем яго структуры[2]. У ходзе гэтых падзеяў была сфармавана 2 брыгада КАП «Наваградак», а ў яе складзе — 8 памежны батальён КАП «Стоўпцы»[3]. У склад батальёну ўваходзілі чатыры пяхотныя роты, аддзяленьне камандзіра батальёна і ўзвод сувязі. У батальёне служылі 25 афіцэраў, 200 капралаў (сяржантаў) і 603 шараговыя[4]. Ва ўзбраеньні былі 2 станкавыя кулямёты, 48 ручных кулямётаў, 48 мушкетонаў (абардажных пісталетаў), 439 вінтовак, 280 карабінаў і 32 пісталеты. Зь ліку транспартных сродкаў меліся 15 конных вазоў, 1 матацыкл і 7 ровараў[4].
Працягласьць мяжы, якую ахоўваў батальён, складала 61 кілямэтар, рота — прыблізна 20 кілямэтраў, стражніца (застава) — 5 кілямэтраў. Адлегласьць паміж камандаваньнем батальёну і брыгады дасягала 70 кілямэтраў[5].
У 1926 годзе на ўзроўні брыгады была арганізавана афіцэрская школа для капралаў, навучаньне ў якой для жаўнераў батальёна «Стоўпцы» праходзіла ў Наваградку[6]. У 1928 годзе яна была зачынена, замест яе і іншых падобных школаў у вёсцы Асавец на Падляшшы быў арганізаваны школьны батальён КАП[6].
У 1929 годзе прынята правіла, згодна зь якім батальёны называліся паводле месца іх разьмяшчэньня[7]. Акрамя гэтага, нумар батальёна працягваў выкарыстоўвацца да 1931 году[8]. На 1931 год батальён быў узброены 702 вінтоўкамі Бярт’е ўзору 1916 г., 52 ручнымі кулямётамі «Шаша» ўзору 1915 г. і 2 станкавымі кулямётамі «Гочкіс» узору 1914 году[9].
Пасьля рэарганізацыі батальёна, якая адбылася ў 1931 годзе[10], ён стаў складацца з камандаваньня батальёну, узводу сувязі, кулямётнай роты, выведвальнай роты і трох памежных ротаў[11]. Улетку 1936 году са складу батальёну КАП «Івянец» была выключана 2 рота КАП «Рубяжэвічы» і перададзена ў склад батальёну «Стоўпцы» ў якасьці чацьвертай роты[12].
У лістападзе 1936 году ў склад батальёну ўваходзілі 22 афіцэры, 73 капралы (сяржанты), 28 звыштэрміновых і 691 шараговых жаўнераў.
Загадам камандзіра КАП ад 23 лютага 1937 году пачалася чарговая рэарганізацыя батальёну[13]. Ён быў уключаны ў склад Палка КАП «Сноў». У сваю чаргу, у склад батальёну ўвайшлі конная рота КАП «Стоўпцы», сапёрная рота КАП «Стоўпцы», вэтэрынарная лякарня КАП «Стоўпцы», выведвальнае аддзяленьне КАП №5, паліцэйскі ўчастак («пастарунак») КАП «Стоўпцы» і іншыя ўтварэньні[14]. У дадатак, трэцяя памежная рота «Стасеўшчына» з батальёну КАП «Івянец» была далучана да «Стоўпцаў» як пятая памежная рота; стражніца (застава) «Лазовіцы» трэцяй роты «Смолічы» батальёну «Клецак» пераведзена ў склад другой роты «Сейлавічы» батальёну КАП «Стоўпцы»[15].
Батальён КАП «Стоўпцы» быў мабілізаванай адзінкай для камандаваньня 1-га батальёну 96-га пяхотнага палку. Падрыхтоўка да мабілізацыі гэтых адзінак была праведзена ўлетку 1939 году; сама мабілізацыя адбылася ў пачатку верасьня 1939 году[16]. Мабілізаваны полк паступіў у склад 38-й пяхотнай дывізіі, якая прымала ўдзел у верасьнёўскай кампаніі.
Пасьля ад’езду батальёну, вызначанага для 38-й дывізіі ў версьні 1939 году, ён быў адноўлены «з нуля» з прыцягваньнем новых жаўнераў і рэзэрвістаў і ўвайшоў у склад батальёну КАП «Баранавічы». Пасьля гэтай рэканструкцыі батальён ахоўваў мяжу з БССР працягласьцю 94,902 кілямэтру[17].
17 верасьня 1939 году пачаўся гэтак званы «вызваленчы» паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Памежнікі са стаўпецкага батальёну прынялі ўдзел у баях з савецкімі жаўнерамі. Пад націскам савецкіх узброеных сілаў, ён адышоў у бок Наваградку, а 20 верасьня быў акружаны ў Міры і здаўся падразьдзяленьням 6-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі.
Напад на батальён у верасьні 1939 году
рэдагаваць17 верасьня 1939 году шостая і саракавая кавалярыйскія дывізіі 16 аддзяленьня памежных войскаў НКУС пачалі бой супраць батальёну КАП «Стоўпцы», які абараняўся пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Станіслава Краеўскага[18]. 5 роту КАП «Стасеўшчына» атакавалі жаўнеры 16 аддзяленьня памежных войск НКУС[18]. Адна са стражніцаў роты «Брага» здалася, у палон трапілі 14 жаўнераў. Стражніца «Марозавічы» пасьля кароткай барацьбы таксама здалася, былі захоплены 16 памежнікаў, у тым ліку параненыя. 6 савецкіх жаўнераў атрымалі раненьні[19].
4 роту КАП «Рубяжэвічы» атакавалі камбінаваныя пададдзяленьні 16 аддзяленьня памежных войскаў і 6 кавалярыйскай дывізіі. Супраць памежнікаў стражніцы «Рубяжэвічы» ваявала 6 кавалярыйская дывізія на чале з капітанам Лясоўскім. У 8:20 застава была захоплена, 4 служачыя ўзяты ў палон. Стражніца «Алешкава» была абстраляна 16 аддзяленьнем памежных войскаў НКУС. У 7:00 яна была ліквідавана, 7 стражнікаў (у іх ліку адзін афіцэр) былі захопленыя. Памежная застава «Баркоўшчына» падверглася атацы 3 эскадрыльлі 145 кавалярыйскага палка, у выніку чаго яна была занятая[19].
Стражніцы з роты КАП «Коласава» таксама супраціўляліся: заставу «Коласава» і ўзвод сувязі атакавала 16 аддзяленьне памежных войскаў НКУС. У сутыкненьні з савецкага боку была выкарыстана артылерыя, дзякуючы чаму чырвонаармейцы занялі будынак амаль бяз стратаў[20]. Стражніцу «Смалярня» атакавала 16 аддзяленьне, якое дзеля падаўленьня супраціву служачых закідала будынкі гранатамі[20]. Частка стражнікаў загінула, а іншая была захоплена ў палон (у тым ліку адзін афіцэр). Стражніца ў вёсцы Сьверынава здалася а восьмай гадзіне раніцы ў складзе 18 чалавек (зь іх 1 паранены).
2 рота КАП «Сейлавічы» была атакавана 17 аддзяленьнем памежных войскаў НКУС. Пра падзеі ў 1 роце КАП «Мікалаеўшчына» не захавалася зьвестак[20].
Пададдзяленьні і штаб батальёну КАП «Стоўпцы» пакінулі горад раніцай 17 верасьня, адыходзячы на захад, аднак праз тры дні яны былі акружаны ў Міры і захоплены ў палон 6 дывізіяй Чырвонай Арміі[21].
Камандзіры батальёну
рэдагаваць- 1924—1925 — Аляксандар Баляслаў Шаблінскі (маёр пяхоты)[22];
- 1925—1928 — Генрык Баравік (маёр пяхоты)[23];
- 1928—1929 — Мар’ян Ян Гыла (падпалкоўнік пяхоты)[24];
- 1929—1931 — Уладзіслаў Міхальскі (дыплямаваны падпалкоўнік пяхоты)[25];
- 1931—1935 — Зыгмунт Безэг (маёр, падпалкоўнік пяхоты)[25];
- 1935—1935 — Станіслаў Пачкоўскі (капітан)[25];
- 1935—1937 — Нікадэм Сулік-Сарноўскі (падпалкоўнік пяхоты)[26];
- 1937—1937 — Мар’ян Міхал Серафінюк (маёр)[26];
- 1937—1937 — Войцэх Станіслаў Войцік (падпалкоўнік пяхоты)[26];
- 1937—1939 — Станіслаў Краеўскі (падпалкоўнік)[26].
Структура батальёну
рэдагавацьАрганізацыя батальёну ў 1934 годзе[27]
- Камандаваньне батальёнам
- Узвод сувязі
- Рота запасу
- Кулямётная рота
- 1 рота штаба КАП «Мікалаеўшчына»
- 2 рота штаба КАП «Сейлавічы»
- 3 рота штаба КАП «Коласава»
Арганізацыя батальёну ў 1937 годзе[28]
|
Арганізацыя батальёну ў 1939 годзе[29]
|
Здарэньні
рэдагавацьУ справаздачы камандаваньня за студзень 1925 году значыліся 8 здарэньняў, зьвязаных зь дзейнасьцю Батальёна КАП «Стоўпцы»:
- У ноч з 6 на 7 студзеня 1925 г. была спынена спроба двух асобаў перасячы мяжу з БССР[30];
- 12 студзеня 1925 г. была праведзена перадача сяржанта Ясіноўскага, які трапіў на савецкую тэрыторыю 6 лістапада 1924 г. з 2 роты батальёну КАП «Стоўпцы» ў абмен на савецкага жаўнера Яна Троіцкага[30];
- 16 студзеня 1925 г. на адрэзку №17 дзяржаўнай мяжы за незаконнае яе перасячэньне былі затрыманы 2 асобы, якія патлумачылі, што ехалі зь Сыбіры ў Баранавіцкі павет да сваіх родных. Парушальнікі былі перададзены паліцыі[31];
- 17 студзеня 1925 г. за незаконнае перасячэньне савецка-польскай мяжы былі затрыманы 3 асобы[31];
- 17 студзеня 1925 г. падчас абыходу мяжы польскі патруль сустрэў бальшавіцкі патруль, камандзір якога спытаў калі ў Польшчы будзе рэвалюцыя, таму што Польшча павінна быць «чырвонай», пасьля чаго патруль сышоў[31];
- 26 студзеня 1925 г. у раёне роты КАП «Рубяжэвічы» мела месца самагубства грамадзянскай асобы Аляксандры Качановіч, якая застрэлілася з рэвальвэру капрала Рамуальда Мацкевіча з 1 роты батальёну[32];
- 27 студзеня 1925 г. на адрэзку мяжы, ахоўванай ротай КАП «Рубяжэвічы», наўпрост каля 63 і 64 стражніцаў, бальшавіцкія ўлады ажыцьцяўляюць пераўтварэньне памежных войскаў. Новыя аддзяленьні колькасьцю па 15-30 чалавек перамяшчаюцца ўздоўж мяжы, верагодна для таго, каб пазнаёміцца зь мясцовасьцю, праводзяць частыя трывогі і стрэлы[33];
- 24 студзеня 1925 г. за незаконнае перасячэньне мяжы затрыманы 5 асобаў, якія былі перададзены паліцыі[34].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4, s.11-12
- ^ Henryk Dominiczak: Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919-1939. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992. ISBN 83-01-10202-0, s.111
- ^ Jerzy Prochwicz. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część I. Powstanie i przemiany organizacyjne KOP do 1939 r. „Wojskowy Przegląd Historyczny”. 3 (149), s. 148-160, 1994. Warszawa: Wydawnictwo „Czasopisma Wojskowe”. ISSN 0043-7182, s.150
- ^ а б Jerzy Prochwicz, Andrzej Konstankiewicz, Jan Rutkiewicz: Korpus Ochrony Pogranicza 1924-1939. Barwa i Broń, 2003. ISBN 83-900217-9-4, s.21
- ^ Komunikaty dyslokacyjne KOP, s. 3/1928
- ^ а б Jerzy Prochwicz. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część I. Powstanie i przemiany organizacyjne KOP do 1939 r. „Wojskowy Przegląd Historyczny”. 3 (149), s. 148-160, 1994. Warszawa: Wydawnictwo „Czasopisma Wojskowe”. ISSN 0043-7182, s.153
- ^ Jerzy Prochwicz, Andrzej Konstankiewicz, Jan Rutkiewicz: Korpus Ochrony Pogranicza 1924-1939. Barwa i Broń, 2003. ISBN 83-900217-9-4, s.34
- ^ Iwona Wiśniewska, Katarzyna Promińska. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Nowogródek»”. , 2013. Szczecin: Archiwum Straży Granicznej, s.2
- ^ Jerzy Prochwicz, Andrzej Konstankiewicz, Jan Rutkiewicz: Korpus Ochrony Pogranicza 1924-1939. Barwa i Broń, 2003. ISBN 83-900217-9-4, s.101
- ^ Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4, s.44
- ^ Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4, s.3
- ^ Zarządzenie organizacyjne dowódcy Korpusu Ochrony Pogranicza w sprawie przeniesienia 2-giej kompanii granicznej baonu „Iwieniec” do baonu „Stołpce” z 23 lipca 1936 roku.
- ^ Jerzy Prochwicz. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część I. Powstanie i przemiany organizacyjne KOP do 1939 r. „Wojskowy Przegląd Historyczny”. 3 (149), s. 148-160, 1994. Warszawa: Wydawnictwo „Czasopisma Wojskowe”. ISSN 0043-7182, s.157
- ^ Zarządzenie dowódcy KOP w sprawie reorganizacji Korpusu Ochrony Pogranicza („R.3” I Faza) nr L.500/Tjn.Og.Org/37 z 23 lutego 1937 roku.
- ^ Zarządzenie dowódcy Korpusu Ochrony Pogranicza sprawie reorganizacji pododdziałów w batalionach i CSP(„R.3” II Faza) nr L.3300/Tjn.Og.Org/37 z 17 lipca 1937 roku.
- ^ Ryszard Rybka, Kamil Stepan: Najlepsza broń. Plan mobilizacyjny „W” i jego ewolucja. Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Adiutor”, 2010. ISBN 978-83-86100-83-5, s.919
- ^ Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4, s.166
- ^ а б Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4, s.193
- ^ а б Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4, s.194
- ^ а б в Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4, s.195
- ^ Jerzy Prochwicz. Walki oddziałów KOP na obszarach północno-wschodniej Polski. „Białoruskie Zeszyty Historyczne”. 13, 2000. Białystok. ISSN 1232-7468.
- ^ Waldemar Jaskulski: Generał brygady Józef Konstanty Olszyna-Wilczyński (1890-1939). Włocławek: Expol, 2013. ISBN 978-83-60541-09-8, s.173
- ^ Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 14 z 5 listopada 1928 roku, s. 379
- ^ Wykaz zmian stanu oficerów Brygady KOP „Nowogródek” w latach 1927-1935 → Archiwum Straży Granicznej. Szczecin.
- ^ а б в Iwona Wiśniewska, Katarzyna Promińska. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Nowogródek»”, 2013. Szczecin: Archiwum Straży Granicznej, s.9
- ^ а б в г Iwona Wiśniewska, Katarzyna Promińska. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Nowogródek»”. , 2013. Szczecin: Archiwum Straży Granicznej, s.10
- ^ Marek Jabłonowski, Włodzimierz Jankowski, Bogusław Polak, Jerzy Prochwicz: O niepodległą i granice. Korpus Ochrony Pogranicza 1924-1939. Wybór dokumentów. Warszawa-Pułtusk: Wyższa Szkoła Humanistyczna w Pułtusku. Wydział Dziennikarstwa i Nauk Politycznych Uniwersytetu Warszawskiego, 2001. ISBN 83-88067-48-8, s.199
- ^ Rajmund Szubański. Bataliony, kompanie, strażnice KOP. „Wojskowy Przegląd Historyczny”. 3 (145), 1993. Warszawa: Wydawnictwo „Czasopisma Wojskowe”. ISSN 0043-7182, s.277
- ^ Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4, s.197,306
- ^ а б Meldunki sytuacyjne dowództwa Korpusu Ochrony Pogranicza → Archiwum Straży Granicznej. Szczecin. nr.8/1925
- ^ а б в Meldunki sytuacyjne dowództwa Korpusu Ochrony Pogranicza → Archiwum Straży Granicznej. Szczecin., nr.13/1925
- ^ Meldunki sytuacyjne dowództwa Korpusu Ochrony Pogranicza → Archiwum Straży Granicznej. Szczecin., nr.15/1925
- ^ Meldunki sytuacyjne dowództwa Korpusu Ochrony Pogranicza → Archiwum Straży Granicznej. Szczecin., nr.19/1925
- ^ Meldunki sytuacyjne dowództwa Korpusu Ochrony Pogranicza → Archiwum Straży Granicznej. Szczecin., nr.17/1925
Літаратура
рэдагаваць- Marek Jabłonowski, Włodzimierz Jankowski, Bogusław Polak, Jerzy Prochwicz: O niepodległą i granice. Korpus Ochrony Pogranicza 1924-1939. Wybór dokumentów. Warszawa-Pułtusk: Wyższa Szkoła Humanistyczna w Pułtusku. Wydział Dziennikarstwa i Nauk Politycznych Uniwersytetu Warszawskiego, 2001. ISBN 83-88067-48-8.
- Jerzy Prochwicz: Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2003. ISBN 83-88973-58-4.
- Henryk Dominiczak: Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919-1939. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992. ISBN 83-01-10202-0.
- Jerzy Prochwicz. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część I. Powstanie i przemiany organizacyjne KOP do 1939 r. „Wojskowy Przegląd Historyczny”. 3 (149), s. 148-160, 1994. Warszawa: Wydawnictwo „Czasopisma Wojskowe”. ISSN 0043-7182.
- Jerzy Prochwicz, Andrzej Konstankiewicz, Jan Rutkiewicz: Korpus Ochrony Pogranicza 1924-1939. Barwa i Broń, 2003. ISBN 83-900217-9-4.
- Jerzy Prochwicz. Walki oddziałów KOP na obszarach północno-wschodniej Polski. „Białoruskie Zeszyty Historyczne”. 13, 2000. Białystok. ISBN 1232-7468.
- Iwona Wiśniewska, Katarzyna Promińska. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Nowogródek»”, 2013. Szczecin: Archiwum Straży Granicznej.
- Zarządzenie organizacyjne dowódcy Korpusu Ochrony Pogranicza w sprawie przeniesienia 2-giej kompanii granicznej baonu „Iwieniec” do baonu „Stołpce” z 23 lipca 1936 roku.
- Zarządzenie dowódcy Korpusu Ochrony Pogranicza sprawie reorganizacji pododdziałów w batalionach i CSP(„R.3” II Faza) nr L.3300/Tjn.Og.Org/37 z 17 lipca 1937 roku.
- Ryszard Rybka, Kamil Stepan: Najlepsza broń. Plan mobilizacyjny „W” i jego ewolucja. Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Adiutor”, 2010. ISBN 978-83-86100-83-5.
- Rajmund Szubański. Bataliony, kompanie, strażnice KOP. „Wojskowy Przegląd Historyczny”. 3 (145), 1993. Warszawa: Wydawnictwo „Czasopisma Wojskowe”. ISSN 0043-7182.
- Waldemar Jaskulski: Generał brygady Józef Konstanty Olszyna-Wilczyński (1890-1939). Włocławek: Expol, 2013. ISBN 978-83-60541-09-8.
- Meldunki sytuacyjne dowództwa Korpusu Ochrony Pogranicza → Archiwum Straży Granicznej. Szczecin.