Аддзяленьне — першаснае (ніжэйшае) тактычнае падразьдзяленьне ва ўзброеных сілах большасьці дзяржаў.

Абазначэньне аддзяленьня NATO

Складаецца з 6—12 чалавек на чале з камандзірам (сяржантам, старшыной). Звычайна ўваходзіць у склад зьвязу. Адпаведнікамі аддзяленьня ў іншых родах войскаў зьяўляюцца экіпаж танку ці самалёту ў танкавых войсках ці авіяцыі, разьлік гарматы ў артылерыі. На ваенных караблях аддзяленьне аб’ядноўвае асабовы склад адной вайсковай спэцыяльнасьці, і звычайна ўваходзіць у склад каманды.

Таксама аддзяленьне — першасная (ніжэйшая) арганізацыйная адзінка ў штабах, вайскова-навучальных установах, установах і інш., напрыклад, аддзяленьне кадраў або страявое аддзяленьне.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил. — С. 527.