Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Стральцоў.

Барыс Стральцоў (1926; в. Хутар Быхаўскага раёну, цяпер Беларусь — 2009, Менск) — беларускі пісьменьнік і публіцыст. Адзін з заснавальнікаў навуковай школы беларускай журналістыкі і «кароль» беларускага нарысу. Кандыдат гістарычных навук (1968), доктар філялягічных навук (1978), прафэсар (1979). Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь[1].

Барыс Стральцоў
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Барыс Васілевіч Стральцоў
Нарадзіўся 1 сакавіка 1926
вёска Хутар, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памёр 18 кастрычніка 2009
Менск, Беларусь
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст
Гады творчасьці 1963—2009
Жанр Абразок, апавяданьне, аповесьць і раман
Мова Беларуская
Дэбют Зборнік апавяданьняў «Насьледнік» (1963)
Значныя творы Раман «Між крутых берагоў» (1980)
Прэміі Прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2001), Беларускага саюзу журналістаў і Міжнароднай канфэдэрацыі журналісцкіх саюзаў
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Беларусі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1951 г. паступіў на завочнае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ), які скончыў у 1956 годзе. Працаваў у беларускамоўных газэтах «Чырвоная зьмена», «Літаратура і Мастацтва» і «Зьвязда» (1953—1969). З 1969 г. загаднік катэдры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ і намесьнік рэдактара часопіса «Весьнік БДУ» (1969—1998). З 1999 г. прафэсар катэдры сацыялёгіі журналістыкі БДУ. Дасьледаваў жанры публіцыстыкі. Аўтар манаграфіяў «Публіцыстычнасьць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры» (1974), «Публіцыстыка: жанры, майстэрства» (1977; прэмія прэзыдэнта РБ 2001 г.)[2], «Дзясятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасьці» (часткі 1—2, 1999) і «Асноўныя творчыя мэтады ў журналістыцы» (2000). Мастацкія творы прысьвячаў жыцьцю на вёсцы і клопатам моладзі: зборнікі апавяданьняў «Насьледнік» (1963) і «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі» (1969), аповесьці «Вячэрняя плянэта» (1975) і «Мэтраном памяці» (1977), раман «Між крутых берагоў» (1980), зборнікі абразкоў і апавяданьняў «Чарадзейны туман» (2000)[3] і «Капусьнік, або лад жыцьця» (2007)[4]. Таксама быў аўтарам 4 сцэнароў дакумэнтальных фільмаў і склаў 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў[5].

Ушанаваньне

рэдагаваць

У 20-ы Дзень беларускага пісьменства, што ладзіўся ў нядзелю 1 верасьня 2013 г., на будынку раённага цэнтру культуры ў Быхаве адкрылі памятную дошку ў яго гонар[6].

  1. ^ Ілона Іванова. Быхаў запрашае на сьвята // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2013. — № 155 (27520). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Настаўніку было б 85 // Зьвязда : газэта. — 2 сакавіка 2011. — № 40 (26904). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Стральцоў Барыс // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 197. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
  4. ^ 1 сакавіка - Дзень памяці прафэсара Стральцова Б.В. // Сталічнае тэлебачаньне, 27 лютага 2013 г. Праверана 25 жніўня 2014 г.
  5. ^ Аляксандар Градзюшка. Памёр Барыс Стральцоў // Вэб-журналіст, 19 кастрычніка 2009 г. Праверана 25 жніўня 2014 г.
  6. ^ Ілона Іванова. Сталіца натхненьня // Зьвязда : газэта. — 3 верасьня 2013. — № 164 (27529). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць