Барыс Гельфанд
Барыс Абрамавіч Гельфанд (нарадзіўся 24 чэрвеня 1968 году, Менск) — ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар (1989).
Біяграфія
рэдагавацьРодам зь Беларусі, у 1998 годзе іміграваў у Ізраіль. У цяперашні час жыве ў Рышон-ле-Цыёне. Жанаты, мае дачку. Уваходзіць у склад зборнай Ізраілю.
Спартовыя дасягненьні
рэдагавацьРок | Места | Турнір | + | ? | = | Вынік | Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1983 | Чэмпіянат БССР | 4 | 5 | 7 | 7? з 16 | 10-12 | |
1985 | Чэмпіянат СССР (сярод юнакоў) | з | |||||
1986 | Менск | Міжнародны турнір | 6 | 2 | 3 | 7? з 11 | 2-3 |
1987 | Усерасейскі турнір маладых майстроў | з | 2-3 | ||||
Гальле | Міжнародны турнір | 4 | 4 | 5 | 6? з 13 | 8 | |
1987/88 | Чэмпіянат Эўропы (сярод юнакоў) | з | |||||
1988 | Вільня | 5 | 0 | 10 | 10 з 15 | 1-2 | |
1989 | Дэбрэцэн | 5 | 1 | 4 | 7 з 10 | 1 | |
Адэса | 56-ы чэмпіянат СССР | 4 | 2 | 9 | 8? з 15 | 2-5 | |
1990 | Лінарас | 8-ы міжнародны турнір | 6 | 2 | 3 | 7? з 11 | 2 |
Навіны-Сад | 29-я алімпіяда | 3 | 0 | 6 | 6 з 9 | ||
Вабіла | Міжзанальны турнір | 5 | 0 | 8 | 9 з 13 | 1-2 | |
1992 | Вейк-ан-Зее | Міжнародны турнір | 4 | 0 | 9 | 8? з 13 | 1-2 |
Масква | Мэмарыял Алёхіна | 3 | 1 | 3 | 4? з 7 | 1-2 | |
1993 | Біль | Міжзанальны турнір | 5 | 0 | 8 | 9 з 13 | 1 |
1994 | Масква | 31-я алімпіяда | 3 | 2 | 6 | 6 з 11 | |
1996 | Ерэван | 32-я алімпіяда | 2 | 0 | 8 | 6 з 10 | |
1998 | Паляніца-Здруй | 35-ы мэмарыял Рубінштэйна | 4 | 0 | 5 | 6? з 9 | 1 |
2000 | Стамбул | 34-я алімпіяда | 3 | 0 | 8 | 7 з 11 | |
2002 | Блед | 35-я алімпіяда | 2 | 0 | 6 | 5 з 8 | |
2004 | Памплёна | 14-ы міжнародны турнір | 4 | 0 | 3 | 5? з 7 | 1 |
Кальвія | 36-я алімпіяда | 2 | 1 | 8 | 6 з 11 | ||
2005 | Бэрмуды | Міжнародны турнір | 2 | 0 | 8 | 6 з 10 | 1-2 |
Біль | Міжнародны турнір | 2 | 0 | 8 | 6 з 10 | 1-2 | |
2006 | Турын | 37-я алімпіяда | 2 | 1 | 6 | 5 з 9 | |
Масква | 1-ы мэмарыял Таля | 2 | 1 | 6 | 5 з 9 | 4 | |
2007 | Эліста | Чэмпіянат сьвету (матчы прэтэндэнтаў) Матч супраць Рустама Касымджанава (першы этап) Матч супраць Гаты Камскага (другі этап) |
0 2 |
0 0 |
6 3 |
3 з 6 3? з 5 |
[1] |
Мэхіка | Чэмпіянат сьвету | 3 | 1 | 10 | 8 з 14 | 2-3 | |
Масква | 2-і мэмарыял Таля | 0 | 0 | 9 | 4? з 9 | 3-6 | |
2008 | Вэйк-ан-Зэе | Корус-турнір, міжнародны турнір | 1 | 4 | 8 | 5 з 13 | 12-14 |
Сочы | Гран-Пры | 1 | 3 | 9 | 5? з 13 | 12 | |
Масква | 3-і мэмарыял Таля | 1 | 0 | 8 | 5 з 9 | 2-5 |
- 1-4-е месца разам з Аляксеем Выжманавінам, Ільлём Сьмірынам, Канстантынам Лернэрам у 1987 годзе [URS-ch адбор, 7 з 11]
- 1-е месца ў Арнэме ў 1987 годзе [EU-ch U20, 11? з 13, +11=1-1]
- 1-3-е месца разам з Барысам Гулько, Эрыкам Лобранам у Амстэрдаме ў 1988 годзе [OHRA-B, 6? з 9]
- 1-4-е месца разам з Васілём Іванчуком, Рыгорам Серперам, Жаэлем Лацье ў Адэлаідзе ў 1988 годзе [Wch U20, 9 з 13, +7=4-2]
- 2-е месца ў Клайпедзе ў 1988 годзе [URS-ch FL56, 10? з 16, +6=9-1, 9-я катэгорыя, кругавы турнір]
- 1-2-е месца разам з Аляксеем Дрэевым у Арнэме ў 1988 годзе [EU-ch U20, 10? з 13, +10 =1 −2]
- 2-е месца ў Лінарэсе ў 1990 годзе [Лінарэс 8th, 7? з 11, +6=3-2, 16-я катэгорыя, кругавы турнір]
- 2-е месца ў Дортмундзе ў 1990 годзе [Dortmund-A, 8? з 11, +6=5-0, 13-я катэгорыя, кругавы турнір]
- Вэна (1996, 1-2-е месца разам з Анатолем Карпавым, (+2 =7 −0))
Змаганьне за званьне чэмпіёна сьвету
рэдагавацьЗ 1993 году Гельфанд зьяўляецца сталым удзельнікам бітваў за званьне чэмпіёна сьвету. Ён дайшоў да чвэрцьфіналу прэтэндэнцкага турніру ў 1993 і паўфіналу — у 1996. Гельфанд удзельнічаў і ў чэмпіянатах сьвету па накаўт-сыстэме ў 1998—2004 (найлепшы вынік — паўфіналіст у 1997).
Найболей пасьпяховым у кар’еры Гельфанда стаў выступ на апошнім чэмпіянаце сьвету ў Мэксыцы ў верасьні 2007 году. У адборачных матчах ён перамог Рустама Касымджанава і Гату Камскага, а на самім чэмпіянаце набраў 8 пунктаў з 14 (+3 =10 -1) і падзяліў другое месца з Уладзімерам Крамнікам: ззаду Вішы Ананда, але наперадзе Пэтэра Лека, Лявона Ароняна, Аляксандра Маразевіча, Аляксандра Грышчука і Пятра Сьвідлера.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Перамог у тай-брэйку Рустама Касымджанава 2½:½
Літаратура
рэдагаваць- Шахматы : Энциклопедический словарь. Москва : Советская энциклопедия, 1990. С. 81. ISBN 5-85270-005-3.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБарыс Гельфанд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў