Барыс Базылеўскі
Барыс Васілевіч Базылеўскі (па-ўкраінску: Бори́с Васи́льович Базиле́вський, па-расейску: Бори́с Васи́льевич Базиле́вский) — савецкі астраном, таксама калябарацыяніст і намесьнік нямецкага бурґамістра Смаленску падчас Другое сусьветнае вайны.
Барыс Базылеўскі | |
Дата нараджэньня | 7 чэрвеня 1885 |
---|---|
Месца нараджэньня | Камянец-Падольскі, Падольская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 24 лютага 1955 (69 гадоў) |
Месца сьмерці | Новасыбірск, СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, настаўнік |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы |
Біяґрафія
рэдагавацьНарадзіўся ў мястэчку Камянец-Падольскі (сучасная Хмяльніцкая вобласьць, Украіна) у сям’і дваранаў.
У 1904 годзе скончыў ґімназію ў Екацерынбургу. У 1910 годзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у маґнітна-мэтэараляґічнай абсэрваторыі ў Слуцку, займаўся выкладаньнем касмалёґіі, матэматыкі й фізыкі ў Варшаўскім унівэрсытэце.
У 1918 годзе пераехаў у Смаленск. З 1919 па 1922 гады ўзначальваў катэдру фізыкі й астраноміі ў Смаленскім дзяржаўным пэдаґаґічным унівэрсытэце, з 1922 па 1926 гады быў кіраўніком астра-фізычнае камісіі на пэдаґаґічным факультэце, з 1926 па 1941 кіраваў катэдрай астраноміі, быў дырэктарам мясцовай абсэрваторыі. З 1929 году зьяўляўся прафэсарам, з 1919 па 1938 гады — дэканам факультэту. Быў кіраўніком смаленскага аддзяленьня ўсесаюзнага астранома-ґеадэзічнага таварыства пры Акадэміі навук СССР.
Падчас нямецкае акупацыі ня зьехаў у тыл, застаўшыся зь сям'ёй на радзіме. У гэтыя часы працаваў намесьнікам нямецкага бурґамістра. З кастрычніка 1942 году працаваў дырэктарам Смаленскае настаўніцкае сэмінарыі. Карыстаючыся службовым становішчам, ратаваў мясцовую моладзь ад прымусовае працы ў Нямеччыне.
У лютым 1944 году пераехаў у Новасыбірск. У 1946 годзе выступаў як сьведка на Нюрнбэрскім працэсе.
У Новасыбірскім пэдаґаґічным інстытуце займаўся выкладаньнем астраноміі на фізыка-матэматычным і геаґрафічным факультэце. У Новасыбірскім інстытуце інжынэраў геадэзіі, аэраздымкі й картаґрафіі чытаў тэорыі фіґураў Зямлі, геафізыку, сфэрычную ды практычную астраномію. З 1 ліпеня па 5 кастрычніка 1944 году быў дэканам фізыка-матэматычнага факультэту ў Новасыбірскім пэдаґаґічным інстытуце, з 18 лістапада — дэканам астранома-геадэзічнага факультэту ў Новасыбірскім інстытуце інжынэраў геадэзіі, аэраздымкі й картаґрафіі.
Памёр у Новасыбірску ў 1955 годзе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Базилевский Боpис Васильевич, Лит.: Смена (Смоленск), 1994. – №№ 24-26. (рас.)
- Базилевский Боpис Васильевич (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |