Барысы (Менская вобласьць)

вёска ў Менскай вобласьці Беларусі

Барысы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.

Барысы
лац. Barysy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Насельніцтва: 14 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387
СААТА: 6240774031
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′13.00″ пн. ш. 26°20′22.99″ у. д. / 54.9536111° пн. ш. 26.3397194° у. д. / 54.9536111; 26.3397194Каардынаты: 54°57′13.00″ пн. ш. 26°20′22.99″ у. д. / 54.9536111° пн. ш. 26.3397194° у. д. / 54.9536111; 26.3397194
Барысы на мапе Беларусі ±
Барысы
Барысы
Барысы
Барысы
Барысы
Барысы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1847 годзе вёска маёнтку Алешкі Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданьне памешчыка С. Хамінскага, 7 двароў, 55 жыхароў. У 1868 г. вёска Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету, 68 жыхароў. У 1904 годзе вёска налічвала 142 жыхара, у 1907 году — 113 жыхароў.

З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 16.07.1954 г. у Сьвірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне. З 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.

У 1950 годзе 45 гаспадарак вёсак Барысы і Януковічы аб’ядналіся ў калгас імя Калініна. З 7.01.1964 г. вёска ў складзе саўгасу «Канстанцінава» (цэнтар — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгасу «Канстанцінава» (цэнтар — вёска Камарова).

У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Барысы ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1960 год — 112 жыхароў
  • 1997 год — 13 двароў, 20 жыхароў
  • 2009 год — 14 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013.  (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі