Падбярэзьзе (Віленскі павет)

Падбярэзьзе (лет. Paberžė) — вёска ў Летуве, на рацэ Даўлі. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек. Знаходзіцца на поўнач ад Вільні.

Падбярэзьзе
лет. Paberžė
Касьцёл
Касьцёл
Paberzesherbas.png
Герб Падбярэзьзя
Дата заснаваньня: 1484
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Віленскі
Насельніцтва: 919 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-14031
Геаграфічныя каардынаты: 54°56′50″ пн. ш. 25°14′20″ у. д. / 54.94722° пн. ш. 25.23889° у. д. / 54.94722; 25.23889Каардынаты: 54°56′50″ пн. ш. 25°14′20″ у. д. / 54.94722° пн. ш. 25.23889° у. д. / 54.94722; 25.23889
Падбярэзьзе на мапе Летувы
Падбярэзьзе
Падбярэзьзе
Падбярэзьзе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Падбярэзьзе — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

ГісторыяРэдагаваць

 
Касьцёл Сэрца Езуса, 1930 г.

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Падбярэзьзе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1503 годзе тут збудавалі касьцёл.

У XVI ст. Падбярэзьзе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданьні біскупаў віленскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Падбярэзьзе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Падбярэзьзе занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэзьзе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: ~1887 год — 1119 чал., зь іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 юдэяў[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 919 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1932)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчынаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Krzywicki J. Podbrzeź (1) // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 364.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць