Баршчэва (гміна Міхалова)
Баршчэ́ва (па-польску: Barszczewo, на мясцовай беларускай гаворцы: Баршчэ́во[2]) — вёска (солтыства Юшковы Груд) у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Баршчэва | |
польск. Barszczewo | |
Мясцовая назва: | Баршчэво |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 79 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′56.000″ пн. ш. 23°40′40.000″ у. д. / 52.98222222° пн. ш. 23.67777778° у. д.Каардынаты: 52°58′56.000″ пн. ш. 23°40′40.000″ у. д. / 52.98222222° пн. ш. 23.67777778° у. д. |
Баршчэва |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). У каталіцкай часткі насельніцтва (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]) пераважна польская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваньне вёскі датуецца пераломам 18 і 19 стагодзьдзяў. Спачатку яна належала непасрэдна да гарадоцкага маёнтку, але ў 1831 г. перайшла пад фальварак у Юльянцы. У 1845 г. пражывалі тут 5 сем’яў, а ў 1864 г. земля была пераданая на ўласнасьць мужыкоў[5]. У міжваенны пэрыяд Баршчэва прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 91 жыхароў (14 рымакаталікоў, 1 праваслаўны і 76 уніятаў; усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. У 1950 г. у Баршчэве пражывала 141 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сыстэматычна спадае[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам зь Юльянкай. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 24
- ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 15 (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.