Баранцы (Гомельская вобласьць)
вёска ў Скараднянскім сельсавеце Ельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі
Баранцы́[1] — вёска ў Беларусі, у складзе Скараднянскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 13 чал. (2004). Знаходзяцца за 30 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 207 км ад Гомелю, за 1 км ад граніцы з Украінай. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільная дарогай Скароднае — Ельск.
Баранцы | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Скараднянскі |
Насельніцтва: | 13 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°35′37.1″ пн. ш. 28°53′30.2″ у. д. / 51.593639° пн. ш. 28.891722° у. д.Каардынаты: 51°35′37.1″ пн. ш. 28°53′30.2″ у. д. / 51.593639° пн. ш. 28.891722° у. д. |
Баранцы на мапе Беларусі Баранцы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Баранцы згадваюцца ў XIX ст. як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 3 двары, 24 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 5 двароў, 36 жыхароў; 1917 — 54 жыхароў; 1940 — 20 двароў, 86 жыхароў; 1959 — 87 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 8 гаспадарак, 13 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.