Банская Быстрыца
Ба́нская Бы́стрыца , Банска Бістрыца (па-славацку: Banská Bystrica , па-нямецку: Neusohl, па-вугорску: Besztercebánya) — горад у цэнтральнай частцы Славаччыне, адміністрацыйны цэнтар Банскабыстрыцкага краю. Месьціца на рацэ Грон у Татрах. Насельніцтва 78 484 чалавекі (на 31 сьнежня 2017 году).
Банская Быстрыца | |||||
славац. Banská Bystrica | |||||
Плошча Славацкага паўстаньня | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1255 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Банскабыстрыцкі | ||||
Раён: | Банска Быстрыца | ||||
Прэзыдэнт места: | Ян Носка | ||||
Плошча: | 103,38 км² | ||||
Вышыня: | 362 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 78 484 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 759,18 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-48 | ||||
Паштовы індэкс: | 97401 | ||||
NUTS: | 508438 | ||||
Нумарны знак: | BB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°44′7″ пн. ш. 19°8′43″ у. д. / 48.73528° пн. ш. 19.14528° у. д.Каардынаты: 48°44′7″ пн. ш. 19°8′43″ у. д. / 48.73528° пн. ш. 19.14528° у. д. | ||||
Банская Быстрыца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.banskabystrica.sk/ |
У горадзе знаходзіцца Ўнівэрсытэт Мацея Бэла.
Гісторыя
рэдагавацьПершапачаткова Банска-Быстрыца была невялічкай славацкай вёскай. У XIII-м стагодзьдзі сюды перасялілася некалькі дзясяткаў сем'яў нямецкіх каляністаў. У 1255 годзе вугорскі кароль Бэла IV надаў паселішчу гарадзкія прывілеі. У сярэднявеччы Банска-Быстрыца была важным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Каралеўства Вугоршчыны.
У жніўні 1944 году горад стаў цэнтрам Славацкага нацыянальнага паўстаньня супраць нямецкіх акупантаў. У Банска-Быстрыцы быў штаб паўстаньня, якое, аднак, было задушана фашыстоўцамі і заставалася пад імі да прыходу 25 сакавіка 1945 году савецкіх войскаў.
У 2017 годзе Супольнасьць пратэстанцкіх цэркваў у Эўропе надала Банска-Быстрыцы ганаровы тытул Эўрапейскага гораду Рэфармацыі[1].
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Замак, на тэрыторыі якога знаходзяцца:
- Фарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Дом Мацея
- Славацкі касьцёл
- Ратуша
- Умацаваньні з бастыёнамі і брамай
- Пляц(en) Славацкага паўстаньня, на якім знаходзяцца:
- Гадзіньнікавая вежа
- Чумны слуп
- Катэдра Сьв. Францішка Ксавэрыя
- Слуп Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Чорны абэліск, у гонар загінулых савецкіх жаўнераў
- Музэй Славацкага паўстаньня
Асобы
рэдагаваць- Мацей Бэл (1684–1749) — знаўца Старажытнай Грэцыі, тэоляг
- Эдэ Данат (1865–1945) — дырыгент, кампазытар
- Віліам Фігуш-Бістры (1875–1937) — кампазытар
- Пэтэр Карваш (1920–1999) — пісьменьнік, драматург
- Пэтэр Томка (* 1956) — судзьдзя Інтэрнацыянальнага трыбуналу ў Гаазе
- Пэтэр Пэлегрыні (* 1975) — палітык, з 2018 году прэм’ер-міністар Славаччыны
- Томаш Суровы (* 1981) — хакеіст
Гарады-сябры
рэдагавацьБанская Быстрыца мае некалькі патрнэрскіх і сяброўскіх местаў у сьвеце[2]:
Галерэя
рэдагаваць-
Замак і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
-
Катэдра Сьвятога Францішка Ксавэрыя
-
Гадзіньнікавая вежа
-
Гістарычны цэнтар гораду
-
Банска Быстрыца
-
Музэй Славацкага надыянальна паўстаньня
-
Помнік Савецкай арміі
-
Europa Business Center — найвышэйшы будынак гораду
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bekenntnis im Gebirge (ням.)
- ^ Banská Bystrica. Sister cities — Twin towns (анг.) Афіцыйная бачына Банскай Быстрыцы Праверана 9 траўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (славацк.) (анг.)
- Банскабыстрыцкая фартэцыя
- Мапа Банскай Быстрыцы