Мантана (Баўгарыя)

места ў Баўгарыі

Манта́на (па-баўгарску: Монтана) — горад на паўночным захадзе Баўгарыі, разьмешчаны ў 50 кілямэтрах на поўдзень ад ракі Дунай, у 40 кілямэтрах на паўночны захад ад Урацы і ў 30 кілямэтрах на ўсход ад мяжы з Сэрбіяй. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Мантанскай вобласьці.

Мантана
Герб Мантаны Сьцяг Мантаны


Краіна: Баўгарыя
Плошча:
  • 69 235 000 квадратны мэтар
Вышыня: 135 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 096
Паштовы індэкс: 3400
Геаграфічныя каардынаты: 43°24′19.753″ пн. ш. 23°13′27.271″ у. д. / 43.40548694° пн. ш. 23.22424194° у. д. / 43.40548694; 23.22424194Каардынаты: 43°24′19.753″ пн. ш. 23°13′27.271″ у. д. / 43.40548694° пн. ш. 23.22424194° у. д. / 43.40548694; 23.22424194
Мантана на мапе Баўгарыі
Мантана
Мантана
Мантана
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.montana.bg/

Гісторыя

рэдагаваць

У старажытнасьці ўваходзіў у склад Рымскае імпэрыі. Каля 160 году тут быў заснаваны вайсковы лягер, які, хутчэй за ўсё, у сваю чаргу быў заснаваны на рэштках больш старажытнага тракійскага паселішча. Места набыло гарадзкія правы і назву Цывітас Мантанэзіюм[2]. Горад разьвіўся і пашыраўся паводле клясычнага рымскага ўзору і стаў другім паводле значнасьці паселішчам у правінцыі пасьля Рацыярыі (каля сучаснага Арчара). У паселішчы была пабудаваная крэпасьць, а таксама грамадзкія і жылыя будынкі, храмы, лазні і тэатры. Мантана стала тыповым імпэрскім местам, дзе мясцовае раманізаванае насельніцтва суіснавала разам з італьянскімі і анаталійскімі пасяленцамі. Асновай эканомікі гораду былі буйныя землеўласьнікі італьянскага паходжаньня ды іхныя вілы і сядзібы, а мясцовыя жыхары працавалі ў сельскагаспадарчай вытворчасьці і здабычы золата ў даліне ракі Агоста.

Паміж 440 і 490 гадамі паўночны захад сучаснай Баўгарыі быў спустошаны набегамі гунаў пад кіраўніцтвам Атылы, а пазьней і готаў. Славяне і авары нанесьлі апошні ўдар па грэка-рымскай культуры рэгіёну. Славяне, якія пасяліліся пазьней у гэтым рэгіёне, называлі горад Кутловіца. У часы Першага і Другога Баўгарскіх царстваў паселішча аднавілася і стала цэнтрам эпархіі. Пасьля таго, як Кутловіца была захопленая асманамі, паселішча было разбуранае і стала бязьлюдным. У пэрыяд з 1450 па 1688 гады горад быў заселены пераважна туркамі і праз сваё стратэгічнае месцазнаходжаньне зьведаў яшчэ адзін пэрыяд росквіту. У горадзе былі ўзьведзеныя мячэт, фантаны і іншыя новыя пабудовы.

Пасьля вызваленьня баўгараў ад асманскага прыгнёту пачалася масавая хваля міграцыі славянаў у горад. У Мантане былі пабудаваныя электрычная і чыгуначная станцыі, пошта і шпіталь, узьнік кірмаш і грамадзкі цэнтар.

  1. ^ https://grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt
  2. ^ «The Roman Cult of Mithras: The God and His Mysteries» (2001) — С. 129. — ISBN 978-0-415-92977-6.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць