Лярыса
Ля́рыса (па-грэцку: Λάρισα) — горад на ўсходзе Грэцыі. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад пэрэфэрыі Тэсалія. Гэта чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад у краіны з насельніцтвам блізу 144,6 тысяч чалавек[1]. Лярыса ёсьць галоўным сельскагаспадарчым цэнтрам і нацыянальным транспартным вузлом, зьвязаны аўтамабільным і чыгуначным шляхамі з портам Воляс, а таксама з Тэсалёнікамі і Атэнамі. Паводле паданьняў менавіта тут нарадзіўся Ахілес, а таксама памёр «бацька мэдыцыны» Гіпакрат. На сёньня Лярыса ёсьць важным гандлёвым, транспартным, адукацыйным, сельскагаспадарчым і прамысловым цэнтрам Грэцыі. Блізу гораду ўзвышаецца гара Алімп.
Лярыса | |
грэц. Λάρισα | |
Краіна: | Грэцыя |
Пэрыфэрыя: | Тэсалія |
Ном: | Лярыса |
Кіраўнік: | Апосталяс Каляяніс[d] |
Плошча: | 122,6 км² |
Вышыня: | 67 м н. у. м. |
Насельніцтва (2011) | |
колькасьць: | 144 651 чал. |
шчыльнасьць: | 1179,86 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+30) 2410 |
Паштовы індэкс: | 41xxx |
Геаграфічныя каардынаты: | 39°38′18.575″ пн. ш. 22°24′47.020″ у. д. / 39.63849306° пн. ш. 22.41306111° у. д.Каардынаты: 39°38′18.575″ пн. ш. 22°24′47.020″ у. д. / 39.63849306° пн. ш. 22.41306111° у. д. |
Лярыса | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.larissa-dimos.gr/ |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «ΦΕΚ αποτελεσμάτων ΜΟΝΙΜΟΥ πληθυσμού 2011», σελ. 10603.