Бальдвін
Бальдвін (Бальдэвін), Бальдуін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Бальдвін лац. Baldvin | |
Baldwin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bald + Wino |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бальдэвін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бальдвін» |
Паходжаньне
рэдагавацьБальдуін (Baldwin, Baldvin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[2][3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Baldwin (Baldewin, Balduwinus, Beldwin)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Baldewin Martin., Vilna-Lithuan. (1673 год)[6]; Franciszek Antoni Ramult Baldwin… Hieronym Ian Ramult Baldwin… Mikolay Ramult Baldwin (1697 год)[7]; Bazyli Baldwin Ramult, sędzia grodzki xięstwa Dawidgrodeckiego (2 жніўня 1768 году)[8]; Waleryanowi, synowi Bazylego, herbu Ramult, Baldwinowi Ramultowi (28 лістапада 1825 году)[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Бальдуін I (1058—1118) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін II († 1131) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін III (1143—1162) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін IV (1161—1185) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін V (1177—1186) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін I Фляндрыйскі (1171—1205) — першы імпэратар Лацінскай імпэрыі
- Бальдуін II дэ Куртэнэ (1217 або 1218—1273) — апошні імпэратар Лацінскай імпэрыі
- Самуэль Рамульт Бальдвін (Samuel Ramult Baldwin) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік пінскі ў 1724—1754 гадох[10], электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Віленскага ваяводзтва[11]
Болдвіны гербу Ромульт — шляхецкі род Менскага ваяводзтва[12].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 242.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 289.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 77.
- ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 456.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 166.
- ^ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 515.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 300.
- ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 186.
- ^ Анищенко Е. К. Шляхта Минского воеводства: Список XVIII ст. — Мн.: Изд. В. Хурсик, 2020.