Прыбайкальле

горная тэрыторыя ў Буратыі і Расеі

Прыбайкальле[1] — горная тэрыторыя, якая пралягае з захаду і ўсходу да возера Байкал, у Рэспубліцы Буратыі і Іркуцкай вобласьці Расеі.

Гара Інцяпук у паўночным Прыбайкальлі

Уключае горныя сьцягі: Прыморскі, Байкальскі на захад ад возера Байкал; Хамар-Дабан, Улан-Бургасы, Баргузінскі і інш. на поўдзень і ўсход ад возера і шэраг міжгорных катлавін (Баргузінская, Верхнеангарская) у Забайкальлі. Вышыня асноўных сьцягоў да 2500 мэтраў. На схілах тайга, месцамі цемнахвойная, у міжгорных катлавінах стэпавая расьліннасьць.

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 54. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).