Базыль Камароўскі
Базы́ль (Васіль)[1] Камаро́ўскі (псэўд. Антось Вярбіна; 20 верасьня 1914, Наваградчына — 28 верасьня 1953, Таронта) — грамадзкі дзяяч, пісьменьнік.
Базыль Камароўскі | |
Дата нараджэньня | 20 верасьня 1914 |
---|---|
Месца нараджэньня | Наваградчына, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 28 верасьня 1953 (39 гадоў) |
Месца сьмерці | Таронта, Канада |
Занятак | грамадзкі дзяяч, журналіст |
Месца працы | Беларускі камітэт самапомачы газэта «Раніца» Баявая Ўскалось |
19 сакавіка 1941 году быў вызвалены з нямецкага лягеру для ваеннапалонных[1]. Пасьля вызваленьня зь лягеру Камароўскі разаслаў лісты да ўсіх беларусаў, што на той час знаходзіліся ў Нямеччыне, з прапановай заснаваньня Беларускага Камітэту Самапомачы ў Бэрліне, на які атрымаў каля 300 станоўчых адказаў. Неўзабаве адбыўся ўстаноўчы зьезд, дзе было выбрана часовае праўленьне,сябром якога ў якасьці сакратара якога стаў Васіль Камароўскі[1].
У верасьні была створаная камісія, якая займалася пошукам сярод ваеннапалонных кандыдатаў на службу ў якасьці перакладчыкаў і прапагандыстаў. У склад камісіі ўвайшоў і Камароўскі. З восені 1941 г. ён працаваў ў школе прапагандыстаў у Вустраве у якасьці арганізатара навучальнага працэсу і лектара.
Пад час вайны жыў у Бэрліне, працаваў у газэце «Раніца». У 1945 року разам зь Сяргеем Хмарам, Андрэем Чэмерам і інш. заклаў Літаратурную сустань «Баявая Ўскалось». У 1949 годзе выехаў у Канаду, з 1950[2] жыў у Таронта, займаўся грамадзкай дзейнасьцю, належаў да Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня[2]. Загінуў у аўтакатастрофе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Юры Туронак. Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939-1943) (бел.). — 17.01.2009. Архіўная копія.
- ^ а б Камароўскі Васіль (бел.) // Запісы. — Нью-Ёрк - Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 101.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002
- Камароўскі Васіль (бел.) // Запісы. — Нью-Ёрк - Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 101.
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: