Багданаўка (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Багданаўскім сельсавеце Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Багда́наўка[1]вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Багданаўка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Багданаўскага сельсавету.

Багданаўка
трансьліт. Bahdanaŭka
Герб Багданаўкі
Першыя згадкі: 1800
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Багданаўскі
Насельніцтва: 1642 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225658
СААТА: 1247803006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′0″ пн. ш. 26°28′0″ у. д. / 52.36667° пн. ш. 26.46667° у. д. / 52.36667; 26.46667Каардынаты: 52°22′0″ пн. ш. 26°28′0″ у. д. / 52.36667° пн. ш. 26.46667° у. д. / 52.36667; 26.46667
Багданаўка на мапе Беларусі ±
Багданаўка
Багданаўка
Багданаўка
Багданаўка
Багданаўка
Багданаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню яна згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1800 годзе (у той час у ёй пражывала 168 мужчын і 147 жанчын, налічвалася 53 двары).

 
Драўляны ровар Васіля Ільючыка з в. Багданаўка. 1930-я. Музэй Беларускага Палесься

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1637 чалавек у 409 дварах[2].

У канцы мая 1944 году гітлераўцамі было спалена 395 дамоў, забіта 34 чалавекі[2], астатнія жыхары здолелі схавацца ў навакольных лясах і пасьля вайны адрадзілі населены пункт з попелу.

Да 1962 году Багданаўка знаходзілася ў складзе Лагішынскага раёну, пасьля была перададзена ў склад Лунінецкага раёну і аднесеная да Лунінскага сельсавету, у 1981 годзе выдзелена ў самастойны сельсавет. У сьнежні 1949 году ў вёсцы быў створаны калгас «Гігант»; потым тут знаходзіўся СВК «Багданаўка», у якім працавала каля 150 чалавек.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 1642 жыхары
  • 1999 год — 2015 жыхароў
  • 1996 год — 657 двароў, 2260 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Маці Божай Казанскай
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 195
  2. ^ а б Богдановка  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць