Багацькі
Бага́цькі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Багацькі | |
трансьліт. Bahaćki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Сьвірскі |
Насельніцтва: | 16 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222387 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′44.99″ пн. ш. 26°28′34.00″ у. д. / 54.8958306° пн. ш. 26.4761111° у. д.Каардынаты: 54°53′44.99″ пн. ш. 26°28′34.00″ у. д. / 54.8958306° пн. ш. 26.4761111° у. д. |
± Багацькі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1868 г. вёска Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 102 жыхары. У 1904 г. 202 жыхары.
З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 15.11.1957 г. у Шэметаўскім сельсавеце[2], з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.
У 1949 годзе створаны калгас імя Кірава. З 1964 вёска ў складзе саўгасу «Канстанцінава» (цэнтар — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. у калгасе з той жа назвай.
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Багацькі ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1960 год — 146 жыхароў
- 1997 год — 20 двароў, 37 жыхароў
- 2009 год — 16 чалавек[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова выканаўчага камітэту Маладэчанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
- ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі