Багагла́сьнікіуніяцкія і праваслаўныя зборнікі песнапеньняў, пашыраныя ў XVI—XIX стагодзьдзях на тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Ўкраіны ў рукапісным і друкаваным выглядзе. Прызначаліся дзеля сьпяваньня ў час набажэнстваў, хрэснага ходу і дома на сьвяты. Уключалі беларускія і ўкраінскія духоўныя псальмы і канты, лацінскія гімны(ru), польскія кантычкі(pl), календы, гейналы, пастаралькі й інш.

Апісаньне рэдагаваць

Большасьць багагласьнікаў мела аднолькавую структуру: 1-я частка ўключала песьні, прысьвечаныя асноўным царкоўным сьвятам, пакутам Ісуса, некаторым тыдням царкоўнага календара, «цудатворным» абразам; 2-я — сьвятам, зьвязаным з Багародзіцай; 3-я — апосталам і пакутнікам; 4-я зьмяшчала пакаянныя і замілавальныя песнапеньні. Паэтычная і музычная аснова ідзе ад жыцьцяў сьвятых, грэцкіх духоўных песень, усходнеславянскіх народных песень, каталіцкіх і праваслаўных гімнаў і харалаў. Большасьць кантаў і псальмаў узятая зь беларускіх і ўкраінскіх узораў кантавай культуры XVI—XVII стст. Выкладаліся яны 1-, 2-, 3-, 4- і 5-галосна.

Гісторыя рэдагаваць

Існуюць зьвесткі пра існаваньне вялікай колькасьці рукапісных багагласьнікаў, сярод іх жыровіцкі багагласьнік XVII ст., супрасьлеўскія багагласьнікі XVIII ст. (адзін зь іх зьберагаецца ў бібліятэцы АН Летувы). Найбольш раньні друкаваны багагласьнік, што дайшоў да нашага часу, выдадзены ў 1790 року ў Пачаеве (цяпер Крэменецкі раён Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны) на царкоўнаславянскай, лацінскай і польскай мовах са значнай колькасьцю беларусізмаў і ўкраінізмаў, стаў асновай багагласьнікаў XIX — пач. XX ст., што друкаваліся ў Пецярбургу, Кіеве, Львове, Вільні, Горадні. Багагласьнікі — каштоўныя помнікі самабытнай, інтэрнацыянальнай па сваіх вытоках, народнай у аснове кантавай культуры.

Літаратура рэдагаваць