Сэрафім (Беланожка)

Япіскап Сэрафім (у сьвеце Аляксей Дзьмітрыевіч Беланожка; нарадзіўся 5 верасьня 1973, Екацерынбург, Расея) — беларускі праваслаўны дзяяч, япіскап.

Біяграфія

рэдагаваць

Зь сям’і вайскоўца. У 1986 сям’я пераехала ў Бабруйск. У 19901994 вучыўся ў Менскай духоўнай сэмінарыі, якую скончыў, абараніўшы дыплём на тэму «Пастырскія пасланьні сьвятога апостала Паўла».

У 1999 з адзнакай скончыў Багаслоўскі факультэт Тэсалянікійскага ўнівэрсытэту імя Арыстоцеля (Грэцыя). У 19992000 праходзіў стажыроўку на Багаслоўскім факультэце Цюбінгенскага ўнівэрсытэту (Нямеччына).

У 2001 скончыў Менскую духоўную акадэмію з навуковай ступеньню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысэртацыю на тэму «Вучэньне сьвятога апостала Паўла аб стаўленьні чалавека да тварнога сьвету».

У 2000 прызначаны выкладчыкам Сьвятога Пісаньня Новага Запавету Менскай духоўнай сэмінарыі.

У 20002004 — выкладчык, затым старэйшы выкладчык катэдры багаслоўя й гісторыі Цэрквы факультэта тэалёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Менску; прызначаны памагатым дэкана.

З 2001 — выкладчык на катэры бізанталёгіі Менскае духоўнае акадэміі.

У 2002 вывучаў ангельскую мову ў Бірмінгемскім унівэрсытэце (Вялікабрытанія).

У 2004 прызначаны першым прарэктарам Інстытуту тэалёгіі імя сьвятых Мятода й Кірылы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту; дацэнт катэдры Біблеістыкі і царкоўна-практычных дысцыплінаў Інстытуту тэалёгіі БДУ.

10 верасьня 2003 мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам пастрыжаны ў мантыю зь імем Сэрафім у гонар Сэрафіма Сароўскага ў саборы Ўсьпенскага Жыровіцкага манастыру. Пасьвечаны ў іерадыякана 24 кастрычніка 2003, у іераманаха — 14 сьнежня 2003.

22 красавіка 2007 прызначаны япіскапам Бабруйскім і Быхаўскім.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць