Сафроні (Юшчук)
Сафро́ні (Сьцяпа́н Пятро́віч Юшчу́к; нар. 11 красавіка 1951, в.Кацельня-Баярская, Берасьцейская вобласьць) — беларускі праваслаўны дзяяч.
Сафроні (Юшчук) | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | ігумен, прэсьбітар |
Нарадзіўся | 11 красавіка 1951 (73 гады) |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1968 скончыў сярэднюю школу, у 1969—1971 служыў у шэрагах Савецкага Войска. У 1979—1982 быў выхаванцам Ленінградзкае духоўнае сэмінарыі, 1982—1986 — студэнтам Ленінградзкае духоўнае акадэміі.
Па сканчэньні навучаньня ў 1986 залічаны ў лік брацтва Сьвята-Усьпенскага Жыровіцкага манастыру. 10 красавіка 1986 прыняў манаскі пострыг; 21 красавіка 1987 пасьвечаны ў сан ерадыякана, 20 траўня — у сан гераманаха. Узьведзены ў сан ігумена 4 сакавіка 1990, у сан архімандрыта — 1 траўня 1994. Прызначаны намесьнікам Сьвята-Дабравешчанскага Ляданскага манастыру 19 ліпеня 1994.
4 лютага 2001 у Свята-Духавым катэдральным саборы Менска хіратанісаны ў япіскапа Берасьцейскага й Кобрынскага. 4 чэрвеня 2002 прызначаны япіскапам Магілёўскім і Мсьціслаўскім. 27 сьнежня 2005 прызначаны часова кіраўніком Бабруйскае япархіі.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн вялебнага Сергія Раданескага ІІІ ступені