Мітрафан (Гутоўскі)

Мітрафан (Гутоўскі) (1897, Валынь12 верасьня 1959, Куйбышаў) — праваслаўны царкоўны дзяяч.

Паходзіць зь сям’і сьвятара. У 1919 скончыў Валынскую духоўную сэмінарыю, у 1931 Праваслаўны багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту са званьнем магістра багаслоўя. Прыняў манаства (1930).

Праходзіў паслухмянства ў Пачаеўскай Лаўры. З 1945 - рэктар Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры. Рэктар Менскай духоўнай сэмінарыі і намесьнік Жыровіцкага манастыру ў сане архімандрыта (1947). Япіскап Бабруйскі, вікарый Менскае япархіі (1953-1955), Арлоўскі і Бранскі (1955), Куйбышаўскі (цяпер Самара) (1956-1959). Пры ім у Пакроўскім Саборы Куйбышава замест часавога быў усталяваны сталы мармуровы іканастас у бізантыйскім стылі. Сабору ўлады перадалі мноства канфіскаваных раней зь іншых храмаў абразаў і бронзавага начыньня. Пахаваны ў левай частцы створкі Пакроўскага Катэдральнага Сабору.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць