Бабруйская япархія

(Перанакіравана з «Бабруйская і Быхаўская епархія»)
Бабруйская япархія
Бабруйская і Быхаўская япархія
Эпіскап Сэрафім (Беланожка)
Катэдральны горад Бабруйск
Катэдральны сабор Сьвята-Мікольская Царква (Бабруйск)

Бабру́йская япа́рхія — царкоўна-адміністратыўная адзінка ў складзе Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Катэдральны сабор — Сьвята-Мікольская Царква (Бабруйск).

Гісторыя

рэдагаваць

Япархія заснаваная Сынодам Расейскае Праваслаўнае Царквы 24 сьнежня 2004. Вылучаная са складу Магілёўскае япархіі з прызначэньнем кіраўніка япархіяй япіскапа Пятра (Карпусюк Віктар Пятровіч, нарадзіўся 5 студзеня 1959) з тытулам япіскап Бабруйскі й Асіпавіцкі. 20 красавіка 2005 япархія пераназваная ў «Бабруйскую й Быхаўскую». Бабруйская япархія ўключае ў сябе раёны: Асіпавіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Качэрыцкі, Клічаўскі.

Статыстыка япархіі

рэдагаваць
  • Прыходаў — 35
  • Цэркваў — 30
  • Малітоўных дамоў — 1
  • Капліцаў — 3
  • Сьвятароў — 32

31 сьнежня 2007 на загад япіскапа на тэрыторыі япархіі створаныя 5 благачыньняў: Бабруйскае гарадзкое (протаярэй Аляксей Канаплёў), Бабруйскае раённае й Глускае (протаярэй Генадзь Вейга), Клічаўска-Качэрыцкае (протаярэй Сяргей Андрэеў), Быхаўскае (протаярэй Мікалай Паўловіч), Асіпавіцкае (часова кіруецца япіскапам Сэрафімам).

Сьвятыні япархіі

рэдагаваць

Бабруйскія япіскапы

рэдагаваць

Кіруючыя архіярэі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць