Аўтавакзал Прышціны

вакзал, заснаваны ў 1977 годзе ў сталіцы сэрбскага краю Косава

«Аўтавакза́л Пры́шціны»вакзал, заснаваны ў 1977 годзе ў сталіцы сэрбскага краю Косава.

«Аўтавакзал Прышціны»
сэрб. Аутобуска станица у Приштини
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1977
Уласьнікі Сход Прышціны
Краіна Сэрбія
Разьмяшчэньне край Косава і Мятохія
Адрас Прышціна, ваколіца Калабрыя, бульв. Біла Клінтана[1]
Ключавыя фігуры Люан Хоці
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі аўтобусныя перавозкі
Абарачэньне 1,101 млн эўра (2018 год)[2]
Апэрацыйны прыбытак -176 372 эўра (2018 год)
Чысты прыбытак -176 372 эўра (2018 год)
Лік супрацоўнікаў 96[3]
Аўдытар Канцылярыя рэвізіі Косава

На 2020 год з аўтавакзала штодня ажыцьцяўлялася 451 перавозка міжгароднімі аўтобусамі і 93 — міжнароднымі. Замежныя паездкі ажыцьцяўляліся ў 10 краінаў Эўропы: суседнія Альбанію (Тырана, Шкодэр і Эльбасан), Паўночную Македонію (Госьцівар, Скоп’е і Тэтава), Харватыю (Загрэб) і Чарнагорыю (Падгорыца і Ўльцынь), а таксама ў Аўстрыю, Бэльгію, Нямеччыну, Славенію, Швайцарыю і Швэцыю. Таксама аўтобусы ішлі ў 4 гарады сярэдзіннай Сэрбіі: Буянавац і Прэшава (Пчынская акруга), Бялград і Нові-Пазар (Рашкаўская акруга)[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1977 годзе ў сэрбскім краі Косава заснавалі грамадзкае прадпрыемства «Аўтобусная станцыя ў Прышціне» (СФР Югаславія). У 1983 годзе аўтавакзал перанесьлі ў цяперашні будынак. У 2002 годзе Часовая кіраўнічая місія ААН у Косаве зацьвердзіла Рашэньне № 12 аб стварэньні Косаўскага давернага агенцтва, якое стала кіраваць прадпрыемствам. У 2015 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства, якое перадалі гарадзкому Сходу Прышціны[5].

  1. ^ Кантакт (сэрб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
  2. ^ Фінансавая справаздачнасьць і справаздача аўдытара за 2018 год (альб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2019 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
  3. ^ Гісторыя (альб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
  4. ^ Напрамкі (сэрб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
  5. ^ Гісторыя (сэрб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць