Аўстралія і Акіянія
Аўстра́лія і Акія́нія — частка сьвету, якая складаецца з мацерыка Аўстралія, астравоў, якія прылягаюць да Аўстраліі, і астравоў, якія ўваходзяць у Акіянію. Усё гэтае мноства падзяляецца на Аўстралазію, Мэланэзію, Мікранэзію і Палінэзію. Агульная плошча Аўстраліі й Акіяніі складае 8,52 млн. км², у той час колькасьць насельніцтва перавышае 41 мільён чалавек[1]. У параўнаньні зь іншымі часткамі сьвету Акіянія зьяўляецца самай маленькай паводле плошчы, але другой паводле колькасьці насельніцтва пасьля Антарктыды. Пры падзеле ўсяго сухазем’я на часткі сьвету Акіянія звычайна аб’ядноўваецца з Аўстраліяй у частку сьвету «Аўстралія», часам вылучаецца ў самастойную частку сьвету і радзей разглядаецца як частка сьвету «Аўстралія і Акіянія». У ангельскамоўных краінах частка сьвету «Аўстралія й Акіянія» завецца проста «Oceania». Зь іншага боку, нярэдка панятак «Oceania» супадае па сэнсе зь беларускім паняткам «Акіянія».
Акіянія мае разнастайную эканоміку ад высокаразьвітых і канкурэнтаздольных ва ўсім сьвеце фінансавых рынкаў Аўстраліі, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі, Францускай Палінэзіі і Гаваяў, якія займаюць высокія пазыцыі паводле якасьці жыцьця і паказчыку разьвіцьця чалавечага патэнцыялу[2][3], да значна менш разьвітых эканомік краінаў, як то Папуа-Новая Гвінэя, Інданэзія, Кірыбаці, Вануату і Тувалу[4]. Таксама да ліку розных эканомік адносяцца эканомікі сярэдніх памераў ціхаакіянскіх астравоў, як то Палаў, Фіджы і Тонга[5]. Самай вялікай і самай густанаселенай краінай Акіяніі ёсьць Аўстралія, а найбуйнейшым горадам лічыцца Сыднэй[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «World Population prospects — Population division». United Nations Department of Economic and Social Affairs.
- ^ «Australia: World Audit Democracy Profile». WorldAudit.
- ^ «Rankings on Economic Freedom». The Heritage Foundation.
- ^ «Kiribati: 2011 Article IV Consultation-Staff Report, Informational Annexes, Debt Sustainability Analysis, Public Information Notice on the Executive Board Discussion, and Statement by the Executive Director for Kiribati». International Monetary Fund Country Report No. 11/113.
- ^ «2011 Human Development Report: Pacific Islands' progress jeopardized by inequalities and environmental threats». UNDP.
- ^ «Fast facts about Australia». Department of Foreign Affairs and Trade of Australia.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аўстралія і Акіянія. National Geographic (анг.)
- Аўстралія і Акіянія. Curlie (анг.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |