Аўрні Бэргман
Аўрні Бэргман (па-ісьляндзку: Árni Bergmann; нар. 22 жніўня 1935, Кефлявік, Ісьляндыя) — ісьляндзкі пісьменьнік, перакладнік, журналіст.
Аўрні Бэргман | |
Árni Bergmann | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 жніўня 1935 (89 гадоў) Кефлявік |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, рэдактар газэты, літаратурны перакладнік, навэліст, мэмуарыст, літаратурны крытык |
Мова | ісьляндзкая |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПа сканчэньні гімназіі ў 1954 року паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ламаносава (СССР), дзе ў 1962 року атрымаў дыплём магістра гуманітарных навук.
З 1962 працаваў журналістам, а ў 1978—1992 — галоўным рэдактарам у ісьляндзкай газэце «Народная воля(is)»[1] (ісьл. Þjóðviljinn). У 1982—2003 выкладаў расейскую літаратуру і гісторыю ва Ўнівэрсытэце Ісьляндыі.
Творчасьць
рэдагавацьВывучае савецкую літаратуру.
Аўтар чатырох раманаў (найбольш значны твор — «Торвальд-вандроўнік», вылучаны на Скандынаўскую літаратурную прэмію) і дзьвюх кніг для дзяцей.
Пераклаў і выдаў па-ісьляндзку «Слова пра паход Ігаравы» і «Аповесьць мінулых часоў». Перакладаў творы Ганны Ахматавай, Аляксандра Вампілава, Яўгена Еўтушэнкі, Уладзімера Маякоўскага, Барыса Пастарнака, Людмілы Петрушэўскай, Людмілы Разумоўскай(ru), Данііла Хармса, Антона Чэхава й іншых.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Трафімовіч, Антон (29 ліпеня 2016) «Былі б рады, каб у Полацку нешта знайшлося». Ісьляндзкі пісьменьнік распавядае пра Торвальда Вандроўніка Інтэрвію. Радыё «Свабода». Праверана 1 жніўня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Творы Аўрні Бэргмана(недаступная спасылка)