Палацава-паркавы комплекс Шадурскіх (Асьвея)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх
| |
Асьвейская сядзіба. Н. Орда, 1875—1876 гг.
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Асьвея |
Каардынаты | 56°00′51″ пн. ш. 28°07′05″ у. д. / 56.01417° пн. ш. 28.11806° у. д.Каардынаты: 56°00′51″ пн. ш. 28°07′05″ у. д. / 56.01417° пн. ш. 28.11806° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Гільзэнаў і Шадурскіх |
Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Гі́льзэнаў і Шадурскіх — помнік архітэктуры другой паловы XVIII ст. у Асьвеі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка, на паўднёвым беразе Асьвейскага возера. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з палаца, капліцы, парку з аранжарэямі, ставамі і брамамі. Палац зруйнавалі ў часы Першай сусьветнай вайны, засталіся руіны разам з аранжарэяй[1]. Утвараў адзіны ансамбль з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы і кляштарам місіянэраў.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1782 годзе ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзэн, аўтар Кронікі інфлянцкай і вядомы каталіцкі фундатар, збудаваў у сваім маёнтку Асьвеі палацава-паркавы компелкс. З 1786 году сядзіба належала графам Шадурскім.
Палац зруйнавалі ў часы Першай сусьветнай вайны. Засталіся руіны разам з аранжарэяй[1].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. 2-павярховы палац улучаў пяць корпусаў з чатырма шырокімі галерэямі і меў арыгінальны плян:
- галоўных уваходаў было 4, адпаведна порам году;
- унутраных — 12, паводле ліку месяцаў;
- пакояў і заляў — паводле ліку тыдняў у годзе;
- вокнаў — паводле ліку дзён у годзе.
Манумэнтальнасьць архітэктуры узмацнялася буйным маштабам падзелаў і канструкцыяў. Рытм фасадаў складаўся чаргаваньнем высокіх аркавым і прастакутных праёмаў і здвоеных калёнаў тасканскага ордэру ў прасьценках. Плястыку сьценаў узбагачвалі антаблемэнты, руст, філёнгі.
У адным з крылаў два паверхі займаў зімовы сад[2].
Парк
рэдагавацьПалац атачаўся паркавым масівам, які займаў 40 гектараў (у наш час — 15 га). Парк належыць да пэйзажнага тыпу пэрыяду рамантызму. Тут растуць мясцовыя пароды дрэваў: ясень, ліпа, дуб, клён, бяроза[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі і графіка
рэдагаваць-
да 1915 г.
-
Н. Орда, 1875—1876 гг.
-
Паводле Н. Орды
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Руіны галоўнага фасада
-
Фрагмэнт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Асьвейская сядзіба (рас.)
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 56.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000225 |