Асьвейскае возера

(Перанакіравана з «Асьвейскае»)

Асьве́йскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дрысы. Знаходзіцца ў Дрысенскім раёне Віцебскае вобласьці, за 40 км ад места Дрысы. Плошча паверхні возера 52,8 км² (другое паводле плошчы возера ў краіне). Даўжыня 11,4 км, найбольшая шырыня 7,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 7,5 м. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Плошча вадазбору 259 км²[1].

Возера
Асьвейскае
лац. Aśviejskaje
Панарама возера Асьвейскага
Панарама возера Асьвейскага
Возера Асьвейскае
Краіна Беларусь
Плошча 52,8 км²
Плошча вадазбору 259 км²
Максымальная глыбіня 7,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,0 м
Найбольшая даўжыня 11,4 км
Найбольшая шырыня 7,8 км
Даўжыня берагавой лініі 33,4 км
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Каардынаты 56°2′ пн. ш. 28°8′ у. д. / 56.033° пн. ш. 28.133° у. д. / 56.033; 28.133Каардынаты: 56°2′ пн. ш. 28°8′ у. д. / 56.033° пн. ш. 28.133° у. д. / 56.033; 28.133
Асьвейскае на мапе Беларусі
Асьвейскае
Асьвейскае
Асьвейскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На паўднёвым беразе возера стаіць мястэчка Асьвея.

Асноўныя зьвесткі

рэдагаваць
 
Возера Асьвейскае

Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы — узвышшы і грады вышынёй 10—30 мэтраў, у большасьці пакрытыя лесам. На захадзе ад возера прылягае Асьвейскае балота. Берагі нізкія, тарфяніста-пясковыя, парослыя хмызьняком. У разводзьдзе да 2 км² узьбярэжжа знаходзіцца пад вадой.

Дно возера глеістае, ля паўночна-ўсходняга берагу — глеіста-пясковае. У заходняй частцы возера знаходзіцца выспа, плошчай блізу 5 км², вышынёй да 30 мэтраў.

Да возера ўпадае 16 рачулак і мэліярацыйных каналаў, рака Выдранка. Выцякае рака Дзегцяроўка, празь якую Асьвейскае возера мае сьцёк у возера Лісна.

У Асьвейскім возеры знаходзіцца найбольшая выспа ў Беларусі — Манастыршчына, плошчай 5 км². Таксама на возеры ёсьць плавучая выспа з сплеценага гальля й водарасьцяў. На ёй расьце хмызьняк і невялічкія дрэўцы, гнезьдзяцца птушкі.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры водзіцца лешч, шчупак, судак, карась, мянтуз, вугор. На берагах жыве андатра, бабёр; масавае гнездаваньне птушак, такіх як лебедзь-шыпун. Таксама возера — найбуйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэньня і пасьлягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) і лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі — месца сталай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у пэрыяд міграцыяў увясну і ўвосень.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 41.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.