Шылакарчма

места ў Летуве

Шылакарчма́ (па-летувіску: Šilutė) — горад у заходняй Летуве, недалёка ад мяжы з Расеяй і Курскай затокі. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 21 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шылакарчмянскага раёну Клайпедзкага павету. Шылакарчма адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува.

Шылакарчма
лет. Šilutė
Шылакарчма
Герб Шылакарчмы Сьцяг Шылакарчмы
Першыя згадкі: 1511
Горад з: 1941
Краіна: Летува
Павет: Клайпедзкі
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва: 15 431 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-99001
Геаграфічныя каардынаты: 55°21′0″ пн. ш. 21°29′0″ у. д. / 55.35° пн. ш. 21.48333° у. д. / 55.35; 21.48333Каардынаты: 55°21′0″ пн. ш. 21°29′0″ у. д. / 55.35° пн. ш. 21.48333° у. д. / 55.35; 21.48333
Шылакарчма на мапе Летувы
Шылакарчма
Шылакарчма
Шылакарчма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Шылакарчма была заснаваная ў 1511 годзе на дарозе паміж Клайпедай і Тыльзытам (цяпер Савецк) на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі. Сьпярша гэта было месца, дзе адпачывалі вандроўцы на дарозе паміж гэтымі гарадамі (адсюль і пайшла назва гораду). У 1550 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл, а паселішча пачало інтэнсіўна разьвівацца. З-за блізкасьці буйных гарадоў Шылакарчма не атрымлівала статус гораду да 1941 году. На працягу 500 гадоў горад быў славуты сваім рыбным гандлем.

У 1923 годзе разам з Клайпедай Шылакарчма адышла Летувіскай Рэспубліцы, але ў 1939 годзе дабравольна перададзена ў склад Нямеччыны. У часы Другой сусьветнай вайны тут разьмяшчаўся буйны лягер для ваеннапалонных.