Арцём Цяплоў

беларускі футбаліст

Арцём Цяплоў (нар. 14 студзеня 1992 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Арцём Цяплоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1992(1992-10-14)[1] (32 гады)
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2018 Нафтан 135 (10)
2019 Смаргонь 15 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 7 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец наваполацкага футболу. З 2011 году пачаў трапляць у асноўны склад «Нафтану». У сэзонах 2012—2013 гадоў праз траўму страціў месца ў асноўным складзе і звычайна выступаў за дубль, тым ня менш здолеў забіць 3 галы за асноўную каманду.

Сэзон 2014 году распачаў на лаўцы запасных, а пазьней стаў часам зьяўляцца ў асноўным складзе, звычайна на пазыцыі левага абаронцы або паўабаронцы. Толькі ў сэзоне 2016 году канчаткова замацаваўся ў асноўным складзе. У сэзоне 2017 году выступаў часьцей на пазыцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Нафтане» і ў сэзоне 2018 году, калі каманда выбыла ў Першую лігу. У сакавіку 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Смаргонь»[2]. У кастрычніку 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў смаргонскі клюб[3].

У студзені 2020 году быў дыскваліфікаваны на год згодна з выракам у справе аб дагаварных матчах[4]. У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ[5].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за зборную Беларусі (да 20 гадоў) на Кубку Садружнасьці ў пачатку 2012 году ў Санкт-Пецярбургу. Быў прызнаны найлепшым абаронцам гэтага турніру. Пазьней выступаў за моладзевую зборную ў таварыскіх матчах.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 13 2
2016 Найвышэйшая ліга 25 1
2017 Найвышэйшая ліга 23 2
2018 Першая ліга 24 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць