Арцемій (Кішчанка)
Архіяпі́скап Арце́мій (у сьвеце Аляксандар Анатолевіч Кішчанка; 25 красавіка 1952, Менск — 22 красавіка 2023) — япіскап Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы, архіяпіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі.
Арцемі | |
Архіяпіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі | |
---|---|
18 ліпеня 2012 — 9 чэрвеня 2021 | |
Царква | Расейская праваслаўная царква Беларускі экзархат |
Папярэднік | Філарэт (Вахрамееў) |
Наступнік | Антоні (Даронін) |
Япіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі | |
4 лютага 1996 — 17 ліпеня 2012 | |
архімандрыт Жыровіцкага манастыра | |
8 студзеня 1996 — 3 лютага 1996 | |
Адукацыя |
|
Дзейнасьць | выкладчык, тэоляг |
Сапраўднае імя | Аляксандар Анатолевіч Кішчанка |
Нарадзіўся | 25 красавіка 1952 (72 гады) СССР, БССР, Менск |
Памёр | 22 красавіка 2023 (70 гадоў) |
Пахаваны | |
Прыняцьце сьвятога сану | 21 лютага 1982 (42 гады таму) |
Прыцяцьце манаства | 3 студзеня 1996 (28 гадоў таму) |
Япіскапская хіратонія | 4 лютага 1996 (28 гадоў таму) |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кішчанка.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў сярэдню школу (1969), 3 курсы Беларускага інстытуту мэханізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.
1973—1975 — служыў у савецкім войску.
У 1975—1976 роках быў паслухачым Пскова-Пячорскага манастыра.
У 1976 року паступіў у Ленінградзкую духоўную сэмінарыю.
8 кастрычніка 1978 року архіяпіскапам Выбарскім Кірылам (Гундзяевым) пастрыжаны ў чытальніка.
7 лютага 1982 року прызначаны псальмяром Усьпенскай царквы места Алонца Карэльскай АССР. 21 лютага рукапакладзены цэлібатам у дыякана і прызначаны ў Оланецкую Ўсьпенскую царкву.
28 верасьня 1982 року накіраваны ў распараджэньне мітрапаліта Менскага і Беларускага Філарэт (Вахрамееў)а, патрыяршага экзарха Заходняй Эўропы, дзеля праходжаньня царкоўна-прыходзкага служэньня.
24 сакавіка 1984 рукапакладзены ў ярэя і прызначаны на пасаду сьвятара менскага Аляксандра-Неўскага храму.
18 красавіка 1993 року ўзведзены ў сан протаярэя.
27 сьнежня 1995 року абраны япіскапам Гарадзенскім і Ваўкавыскім[1].
3 студзеня 1996 року ў Сьвята-Ўсьпенскім Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства зь імем у гонар Арцемія, вялікамучаніка Антыяхійскага. 8 студзеня ўзьведзены ў сан архімандрыта.
4 лютага хіратанаваны ў япіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага.
У 1997—1998 — старшыня савету Цэнтру праваслаўнае асьветы ў імя вялебнай Эўфрасіньні Полацкай.
9 верасьня 2004 року атрымаў навуковую ступень кандыдата багаслоўя за дысэртацыю на тэму «Ўводзіны ў праваслаўнае багаслоўе».
У 2006 року паступіў у Хрысьціянскую багаслоўскую акадэмію ў Варшаве. У 2007 року атрымаў ступень магістра багаслоўя за дысэртацыю на тэму «Праблемы выкладаньня прадмету „Катэхізіс“ у краінах колішняга Савецкага Саюзу».
18 ліпеня 2012 року ўзьведзены ў сан архіяпіскапа[2].
21 лютага 2013 року ў Хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі Варшавы абараніў дысэртацыю «Гісторыя Гарадзенскай праваслаўнай япархіі ў 1921—1939 рр.» з прысваеньнем навуковай ступені доктара багаслоўя[3].
У 2021 годзе сышоў з Гарадзенскай катэдры па стане здароўя. Памёр 22 красавіка 2023 у шпіталі.
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн вялебнага Сергія Раданескага II ступені (29 сьнежня 1999)
- Ордэн сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені (25 красавіка 2002)
- Ордэн святой вялебнай Эўфрасіньні Полацкай (5 чэрвеня 2002)
- Ордэн сьвятога вялебнага Серафіма Сароўскага II ступені (4 лютага 2006)
- Ордэн сьвяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені (25 красавіка 2007)
- Ордэн сьвяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, II ступені (2012)[4][5]
- Ордэн «Алгыс» («Падзякаваньне») (2012)[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Определения Священного Синода [1995.12.27: епископом Гродненским и Волковысским по пострижении в монашество и возведении в сан архимандрита быть прот. А. Кищенко, с тем чтобы наречение и хиротония его во епископский сан были совершены в г. Минске] // Журнал Московской Патриархии. М., 1996. № 1 (ЖМП). 12.
- ^ Архиепископы Казанский Анастасий и Белгородский Иоанн, епископы Иваново-Вознесенский Иосиф и Ставропольский Кирилл возведены в сан митрополита
- ^ Архиепископу Гродненскому и Волковысскому присуждена ученая степень доктора теологии
- ^ Патриаршее поздравление епископу Гродненскому Артемию с 30-летием служения в священном сане
- ^ Святейший Патриарх Кирилл наградил ряд архипастырей Русской Православной Церкви
- ^ Митрополит Александр принял участие в торжествах, посвященных 60-летию епископа Гродненского и Волковысского Артемия
Літаратура
рэдагаваць- АРТЕМИЙ // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2001. — Т. III. — С. 463. — 752 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-89572-008-0