Артур Сямёнаў

беларускі футбаліст

Артур Сямёнаў (нар. 21 кастрычніка 1994 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Гарадоцкія львы».

Артур Сямёнаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1994(1994-10-21)[1] (30 гадоў)
Рост 187 см[2]
Вага 81 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гарадоцкія львы[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Бяроза-2010
2016—2018 Нафтан
2019 Мікашэвічы
2019 Слонім-2017 1 (0)
2021 Прадцэнтар[d] 6 (0)
2022—4 Гарадоцкія львы[d] 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 чэрвеня 2022.

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямёнаў (неадназначнасьць).

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у «Віцебску». У наступныя гады далучыўся да структуры менскага «Дынама», дзе пачаў выступаць за дублюючы склад клюбу. Разам з камандай у 2010 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Беларусі сярод дублёраў, а ў 2013 годзе і бронзавым прызэрам. У 2014 годзе стаў гульцом клюбу «Бяроза-2010», якая ўваходзіла ў структуру сталічнікаў. Дэбютаваў за клюб 26 красавіка 2014 года ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта». Замацаваўся ў асноўнай камандзе. Прынамсі згуляў за клюб агулам 26 матчаў. У 2016 годзе стаў свабодным агентам.

У лютым 2016 году праходзіў прагляд у «Нафтане». У сакавіку 2016 году склаў з клюбам працоўную дамову. Дэбютаваў за новую камнду 20 жніўня 2016 году ў матчы супраць «Гарадзеі». За тры сэзоны за першую каманду выступіў толькі ў 8 матчах. У сакавіку 2019 году спачатку прыяднаўся да мікашэвіцкага «Граніта»[3], а ў жніўні 2019 года стаў гульцом «Слоніму-2017»[4]. На пачатак 2020 году стаў вольным агентам. У 2021 годзе быў у складзе віцебскага «Прадцэнтру». У 2022 годзе пачаў выступаць за клюб «Гарадоцкія львы».

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2016 Найвышэйшая ліга 1 –3
2017 Найвышэйшая ліга 5 –11
2018 Першая ліга 2 –2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць