Артур Бомбель

беларускі футбаліст

Артур Бомбель (нарадзіўся 14 сьнежня 1992 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Артур Бомбель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 сьнежня 1992(1992-12-14) (31 год)
Рост 181 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2017 Нёман Горадня 82 (6)
2014 Ліда 14 (2)
2018 Ліда 16 (2)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 9 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец гарадзенскага футболу. У 2011 годзе дэбютаваў за асноўны склад «Нёмана». У сэзоне 2013 году пачаў часьцей зьяўляцца на полі, хоць звычайна толькі выходзіў на замену.

У красавіку 2014 году аддадзены «Нёманам» у арэнду «Лідзе»[1]. У канцы ліпеня 2014 году датэрмінова вярнуўся з арэнды ў «Нёман»[2]. У складзе «Нёмана» працягнуў гуляць за дубль, часам зьяўляючыся на полі ў асноўнай камандзе. Сэзон 2015 году распачаў у якасьці асноўнага нападніка гарадзенцаў. У матчы першага тура чэмпіянату (11 красавіка супраць менскага «Дынама») забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе (выніковы лік 1:1). З жніўня, аднак, страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[3]. У сэзоне 2016 году ўжо рэгулярна выступаў асноўным нападнікам гарадзенскага клюбу. У лютым 2017 году падпісаў новы кантракт з гарадзенцамі[4]. У сэзоне 2017 году правёў толькі 5 матчаў за асноўную каманду ў чэмпіянаце, выступаючы пераважна за дубль, згуляўшы 20 матчаў з 11 галамі. Па заканчэньні сэзону пакінуў гарадзенскую каманду.

У лютым 2018 году далучыўся да «Ліды»[5][6]. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў жніўні 2018 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У сакавіку 2019 году пакінуў лідзкі клюб[7].

У студзені 2020 году быў дыскваліфікаваны на адзін год паводле справы аб дамоўных матчах[8].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 18 3
2016 Найвышэйшая ліга 24 3
2017 Найвышэйшая ліга 5 0
Ліда 2018 Першая ліга 16 2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць