Арсень Бандарэнка
Арсе́нь Бандарэ́нка (нар. 9 кастрычніка 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клюбу «Лімановія».
Арсень Бандарэнка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 кастрычніка 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лімановія Ліманова[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2018 | Дынама Менск | 0 (0) |
2015 | → Бяроза-2010 | 27 (1) |
2016 | → Энэргетык-БДУ | 22 (2) |
2017—2018 | → Дняпро Магілёў | 44 (4) |
2018 | Дняпро Магілёў | 9 (0) |
2019 | Дняпро Магілёў[d] | 30 (1) |
2020 | Тарпэда-БелАЗ | 0 (0) |
2020 | → Смалявічы | 10 (0) |
2020 | → Гомель | 12 (2) |
2021 | Смаргонь | 9 (2) |
2021— | Лімановія Ліманова[d] | |
Зборныя | ||
2013 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2016 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бандарэнка.
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗ 2012 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама», дзе пазьней замацаваўся ў складзе. Сэзон 2015 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Па заканчэньні сэзону бярозаўская каманда спыніла існаваньне, і малады абаронца ў пачатку 2016 году трэнаваўся з асновай «Дынама», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Зорку-БДУ».
Да сэзону 2017 году зноў рыхтаваўся зь першай камандай «Дынама», аднак у сакавіку быў аддадзены ў чарговую арэнду, гэтым разам у «Прамень»[3]. Быў асноўным абаронцам клюбу і дапамог яму атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2018 году арэнда была падоўжаная на сэзон 2018 году[4]. У жніўні 2018 году перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў трывалым абаронцам каманды, але ня выратаваў яе ад вылету з Найвышэйшай лігі.
У лютым 2020 году па праглядзе склаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Ня здолеўшы атрымаць месца ў асноўным складзе, пачынаў сэзон 2020 году ў дублі жодзінцаў, і ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[7], дзе стаў асноўным абаронцам. У ліпені 2020 году вярнуўся з арэнды ў «Тарпэда-БелАЗ»[8] і неўзабаве быў пераведзены ў «Гомель»[9]. У «Гомлі» гуляў у пачатковым складзе ды дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў клюб[10].
У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[11], дзе па чарзе выходзіў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў клюб[12]. Ужо ў наступным годзе падпісаў кантракт з польскім клюбам з чацьвертай лігі «Лімановія»[13].
Міжнародная
рэдагавацьВыступаў за юнацкая зборныя Беларусі. 1 чэрвеня 2016 году згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Македоніі (1:1).
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Arseni Bondarenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://teams.by/bondarenko-arseniy-igorevich/player-1858/
- ^ Футбол. Арсений Бондаренко арендован "Лучом" у минского "Динамо" Праверана 2 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 20 мая 2017 г.
- ^ Футбол. Максим Плотников и Арсений Бондаренко арендованы "Лучом" у минского "Динамо" Праверана 2 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 24 красавіка 2021 г.
- ^ «Луч» объявил о подписании Осипенко и Кийко
- ^ Павлюковец и Бондаренко стали игроками «Торпедо-БелАЗ»
- ^ Горбунов покинул «Торпедо-БелАЗ», По и Бондаренко на правах аренды перешли в «Смолевичи»
- ^ Аренда Бондаренко в «Смолевичах» закончилась
- ^ Денис Левицкий и Антон Богданов отданы в аренду Праверана 9 ліпеня 2020 г. Архіўная копія ад 22 жніўня 2020 г.
- ^ Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? Праверана 17 лютага 2021 г. Архіўная копія ад 6 мая 2021 г.
- ^ Ханкевич и Бондаренко перешли в «Сморгонь»
- ^ Ханкевич и Бондаренко ушли из «Сморгони»
- ^ Покинувший "Сморгонь" Бондаренко стал игроком команды из польского Д5 (рас.) Football.by Праверана 2021-08-13 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)