Армін (імя)
Армін (Арамін), Ярмі́н (Ярэ́мін, Ярамін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Армін лац. Armin | |
Armin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ahr + Minno |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ярмін, Арамін, Ярэмін, Ярамін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Армін» |
Паходжаньне
рэдагавацьАрмін або Арымін (Armin[1][2], Arminus[3], Arminius, Arimin[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арвід, Арман, Ярмунд; германскія імёны Arvid, Arman, Aramund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[6], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[7], minthi 'памяць'[8].
Адпаведнасьць імя Армін (лет. Arminas) германскаму імю Arminius прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[9].
У Польшчы ў 1734 годзе адзначалася прозьвішча Jermin (Ermin)[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Армін (Armin) і Араміновіч (Araminowicz)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Крыштофъ Яреминовичъ… Павелъ Яреминовичъ[12], Бартошъ Яроминовичъ[13], Анъдрей Яроминовичъ… Войтехъ Яроминовичъ… Станиславъ Яроминовичъ… Симонъ Яроминовичъ[14], Матей Яроминовичъ[15], Ереминъ Станиславовичъ[16] (1567 год); Исак Ероминич, пострыгач (7—8 верасьня 1579 году)[17]; учстивый Аниско Ероминич (26 лістапада 1579 году)[18]; Erminy (1744 год)[19]; Hryhory Jereminowicz (6 лютага 1764 году)[20]; Armin (22 лістапада 1761 году)[21]; Bartłomiej Aramin (1800 год)[22]; Elisabetham Jaraminowna (XIX ст.)[23].
Носьбіты
рэдагаваць- Армін (16 да н.э. — каля 21 н. э.) — водца германскага племя херускаў, які нанёс Рымскай імпэрыі адну з найбольш сур'ёзных паразаў у Тэўтабурскім лесе
- Дарота Мікалаеўна Ераміновіч — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1605 годзе[24]
- Армін Ляшэт (нар. 1961) — нямецкі палітык і дзяржаўны дзяяч
Ярэміны (Jeremin) — прыгонныя зь вёскі Альгінянаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[25].
Ераміновічы (Jereminowicz) гербаў Котвіч і Тарнава[26] — літоўскі шляхецкі род[27].
На 1904 год існавала вёска Орміна (Арміна) у Рослаўскім павеце Смаленскай губэрні[28].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 31.
- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 41.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 85.
- ^ Canzler F. Die deutschen vornamen und zunamen etymologisch abgeleitet und erklärt. — Hamburg, 1830. S. 75.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 474.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 59.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 121.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 117.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 35—36.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 878.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 888.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1025—1026.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1177.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1352.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 351.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 443.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 163.
- ^ A, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ 3,"asc"&searchtable=&rpp2=50 Abele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos valsčiai. Kn. 17, 2010. P. 18.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 226.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 840.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 224.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Е, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 338.