Котвіч (герб)
Котвіч (польск. Kotwicz, Ćwieki, Kotłicz, Kottwitz, Kotwic) — шляхецкі герб, якім карысталіся больш за 70 родаў Беларусі, Украіны, Летувы і Польшчы, у тым ліку: Выжыкоўскі, Гілевічы, Гілеўскія, Длускія, Згурскія, Калантаі, Калячыцкія, Каліневічы, Калянковічы, Камароўскія, Катвіцкiя, Крыцкія, Лінкевічы, Лянкевічы, Мікошы, Мухлінскія, Мухліцкія, Радаміцкія, Сасіны, Смаліцкія, Смолікі, Смолічы Стралінскія, Струпінскія, Тоўкачы, Чапліцкія, Ясецкія, Ясянецкія і інш.
Котвіч лац. Kotvič | |
Герб Котвіч | |
Апісаньне | |
---|---|
Выкарыстаньне | Каралеўства Польскае, Вялікае Княства Літоўскае |
У Каралеўстве Польскім пачаў ужываецца зь сярэдзіны XIV стагодзьдзя, пазьней вельмі пашырыўся ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].
Выгляд
рэдагавацьУ срэбным полі чырвоны пас. Наверсе зьмяшчаецца шляхецкая карона, на ёй — рука ў латах з аголеным мечам.
Існуюць тры асноўныя варыянты:
- срэбны пас у чырвоным полі (выява бел-чырвона-белага сьцяга[2][3]);
- чорны пас у срэбным полі;
- у кляйноце — тры страусавыя пёры.
Галерэя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 244.
- ^ 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг. Радыё свабода. Праверана 16 студзеня 2021 г.
- ^ Давыдоўскі Ў. Сімвалы Беларусі // Абажур. № 3 (78), 2009. С. 38. [1]
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2